Мінздароўя: За суткі 1979 выпадкаў каранавіруса. Гэта рэкорд за ўвесь час
12 снежня 2020 года было 1975 выпадкаў, гэта быў папярэдні рэкорд.
Мінздароўя паведамляе, што за суткі зафіксавана 1979 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 1396 чалавек. Зроблена за суткі 30 626 тэстаў.
За ўвесь час — 512 460 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравеў 500 051 пацыент.
За ўвесь час памерлі 3978 чалавек пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй (12 за суткі), паведамляе Мінздароўя.
Каментары