Грамадства

Таварыства беларускай школы ліквідавалі на ягонае 100-годдзе

Вярхоўны суд на пазоў Міністэрства юстыцыі ліквідаваў Таварыства беларускай школы (ТБШ). У незалежнай Беларусі арганізацыя мела легальны статус апошнія чвэрць стагоддзя і сёлета магла адзначыць 100-гадовы юбілей.

Сярод прэтэнзій Міністэрства юстыцыі — нібыта несапраўдны юрыдычны адрас, бо вярталася карэспандэнцыя, а таксама тое, што не апублікавалі справаздачу дзейнасці за неабходны прамежак часу, піша «Радыё Свабода».

Гэта ўжо другая афіцыйная забарона ў гісторыі аб’яднання. Роўна 85 гадоў таму адпаведнае распараджэнне выдала польская адміністрацыя, а якраз у Дзень народнага адзінства тое самае зрабіла ўласная дзяржава.

Намесніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч на «расправу» адрэагавала па-філасофску.

«Давайце лічыць гэта прызнаннем. Значыць, нашы настаўнікі рабілі ўсё правільна. Аб'ектыўна кажучы, і так шмат паспелі за гэтыя 25 гадоў. Таму будзем лічыць, што гэта чарговы перапынак на таталітарызм, з трэцяга разу дакладна ўсё атрымаецца», — перакананая яна.

Датай заснавання ТБШ лічыцца 22 лютага 1921 года, калі Цэнтральная школьная рада ў Вільні прыняла адпаведную пастанову дзеля актывізацыі працы на месцах. Галоўны напрамак палягаў у «развіцці беларускай асветы».

Згодна са статутам, ТБШ мела права адкрываць і ўтрымліваць народныя школы, праводзіць курсы для непісьменных дарослых, утрымліваць настаўніцкія семінарыі, аказваць вучэбна-метадычную і грашовую дапамогу.

Каментары

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?3

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

Швецыя выпрабуе новую тэхналогію «рою дронаў»1

Беларуску пад міжнароднай абаронай адлічылі з польскай паліцэальнай школы, бо яна не змагла пацвердзіць атэстат5

Колькі расійскіх вайскоўцаў знаходзіцца ў Беларусі

Не далі прымераць бялізну, бо заканадаўства нібыта гэта забараняе. Але аказалася, што такіх правіл няма4

Марына Ментусава расказала, каго лічыць сэкс-сімвалам Беларусі39

«Ну і сядзі, рохкай далей». Невядомы засмуціўся, калі не здолеў падмануць беларуса ў інтэрнэце4

У Беларусі забаранілі «Казкі» Пушкіна, выдадзеныя «Умкай»2

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш16

У Мексіцы шукаюць прастытутку з Расіі, якая пакінула дзіця адно дома і паехала ў клуб. Хлопчык памёр ад голаду2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?3

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →