Грамадства

Жыхару Гомеля далі тры гады калоніі за «гвалт» над міліцыянтам

17 верасня ў Гомелі вынеслі прысуд 46-гадоваму Віктару Прусаву. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Віктар Прусаў у судзе

Таксама суддзя абавязала яго выплаціць 1500 рублёў на карысць пацярпеламу «Пятрову»: ягоная асоба залегендаваная. Таксама Віктар Прусаў мусіць выплаціць дзяржпошліну памерам 87 рублёў, паведамляе «Вясна».

Суд праходзіў у закрытым рэжыме праз хадайніцтва з боку абвінавачання, каб гарантаваць бяспеку пацярпелых супрацоўнікаў АМАП.

Віктар Прусаў падчас затрымання

Вядома, што Віктара Прусава затрымалі 27 верасня 2020 года падчас адной з пратэсных акцый у Гомелі, у ІЧУ яму паведамілі пра завядзенне крымінальнай справы за супраціў супрацоўнікам міліцыі (арт. 363 Крымінальнага кодэкса). Затым справу закрылі, аднак пракуратура вярнула яе на даследаванне, падчас якога эпізод перакваліфікавалі па арт. 364 КК. Віктара зноў узялі пад варту 17 чэрвеня 2021 года.

Каментары

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?5

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча не разглядае адкрыцця пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю14

Прэм'ер Літвы: Словы Кандратовіча пра блізкасць беларускай нацыі гучаць дзіўна31

Пажарныя самалёты афарбоўваюць Лос-Анджэлес у ружовы колер

Швецыя выпрабуе новую тэхналогію «рою дронаў»1

Беларуску пад міжнароднай абаронай адлічылі з польскай паліцэальнай школы, бо яна не змагла пацвердзіць атэстат5

Колькі расійскіх вайскоўцаў знаходзіцца ў Беларусі

Не далі прымераць бялізну, бо заканадаўства нібыта гэта забараняе. Але аказалася, што такіх правіл няма4

Марына Ментусава расказала, каго лічыць сэкс-сімвалам Беларусі39

«Ну і сядзі, рохкай далей». Невядомы засмуціўся, калі не здолеў падмануць беларуса ў інтэрнэце4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?5

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →