Здарэнні

«Шок і абурэнне. Мама сядзіць, плача». Сястра Рамана Бандарэнкі пракаментавала прыпыненне справы аб забойстве брата

Генпракуратура 17 верасня афіцыйна паведаміла, што справу аб забойстве Рамана Бандарэнкі прыпыняюць, бо не могуць вызначыць асобу, датычную да злачынства. Вольга Кучарэнка, сястра Рамана, пракаментавала паведамленне пракуратуры для «Нашай Нівы».

«Мы ўчора прачыталі, што справу прыпынілі, але пакуль гэта не мела афіцыйнага пацверджання, то сям’я не хацела каментаваць. Бо ўсё ж спадзяваліся, што гэта нейкае непаразуменне, фэйк, — кажа Вольга. — З намі ніхто не звязваўся, з лютага ніякіх кантактаў з Генпракуратурай ці іншымі органамі ў нас не было. Яны не выходзілі з намі на сувязь. Маці Ромы накіроўвала запыты з просьбай прадаставіць звесткі экспертыз, праверыць злітыя аўдыязапісы, дзе гучаць галасы «падобныя да Баскава і Эйсмант», але ў адказ атрымлівала адмовы.

І сёння раніцай мы ўбачылі афіцыйную заяву Генпракуратуры. Мама сядзіць, плача. Я сёння не спала да 5 раніцы, бо нервавалася і спадзявалася, што гэта памылка.

Але цяпер у нас проста шок і абурэнне, бо я не разумею, што тады рабілася гэтыя месяцы. Замест таго, каб сабраць інфармацыю па гарачых слядах, тры месяцы ішла праверка.

А калі ўжо завялі справу, то ведаю, што дапытвалі людзей, у якіх пыталіся, ці не пахла ад Ромы алкаголем, ці выпіваў ён увогуле, ці ён калісьці паводзіў сябе агрэсіўна… Складвалася ўражанне, што шукаюць не забойцаў, а доказы таго, што вінаваты ён сам.

Пры тым жа была ў інтэрнэце розная інфармацыя. Ці правяралі тыя злітыя званкі? Білінгі?

Але я аптымістычна на ўсё гляджу і ўпэўненая, што тых, хто гэта зрабіў, пакараюць. Тут пытанне часу і ўмоў, пры якіх гэта адбудзецца. Не выключаю, што сітуацыя можа павярнуцца настолькі, што нават пры сённяшняй сістэме гэта можа адбыцца.

Таксама хацела б сказаць вялікі дзякуй усім людзям, простым беларусам, якія паказваюць, што яны не забылі, памятаюць, падтрымліваюць нас на працягу ўсяго часу. Дзякуючы гэтай падтрымцы мы і змаглі неяк гэта ўсё перажыць. 

Усім астатнім дзякаваць не асабліва хочацца. Хай лепш пачнуць выконваць сваю працу так, як гэта належыць па законе».

Прыпынілі крымінальную справу Бандарэнкі. Генпракуратура не можа знайсці, хто яго збіў да смерці

Каментары

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Усе навіны →
Усе навіны

Следчыя Украіны падазраюць супрацоўнікаў МУС у забойстве беларуса Жызнеўскага, якое адбылося 11 гадоў таму4

Сабака любіў у зубах насіць тэлефон. Гэта прывяло да смерці гаспадыні і двух сабак1

З турмы ў ЗША выпусцілі 80-гадовага Леанарда Пелціера — ікону савецкай прапаганды9

Belpol атрымаў спісы членаў выбарчых камісій

Пасля няшчаснага здарэння беларус памёр у палітычнай эміграцыі ў Польшчы2

Трамп абвясціў пра стварэнне мегапраекта па развіцці штучнага інтэлекту. У кампанію ўкладуць паўтрыльёна долараў4

Літоўскі дэпутат: Пашпарт Новай Беларусі не будзе прызнаны сапраўдным на тэрыторыі Літвы20

«Пачаліся фразы, чаму я не на вайне». У Варшаве збілі беларускага таксіста — яго прынялі за ўкраінца15

«А я буду галасаваць за Хіжняка…»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Галоўнае
Усе навіны →