У верасні 2021 года ўкраінцы негатыўна ставіліся толькі да кіраўнікоў Беларусі і Расіі.
Прычым антырэйтынг узначальвае Уладзімір Пуцін, да якога негатыўна ставіцца 81% апытаных, станоўча — толькі 15%.
Да Аляксандра Лукашэнкі негатыўна ставяцца 59% апытаных, пазітыўна — 34%, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на даныя апытання сацыялагічнай групы «Рэйтынг».
Пры гэтым за апошні год стаўленне да Лукашэнкі пагоршылася з 45 да 34%, а за апошнія два гады ўдвая (з 67 да 34%).
Сярод ключавых сусветных лідараў лепш за ўсё ўкраінцы ставяцца да канцлера Германіі Ангелы Меркель (73% — пазітыўна, 19% — негатыўна) і прэзідэнта ЗША Джозэфа Байдэна (64% — пазітыўна, 19% — негатыўна).
Каментары