Грамадства

Крыніцы: Макей сустрэнецца з міністрам замежных спраў Польшчы ў Нью-Ёрку, абмяркуюць выхад некаторых палітвязняў

Як стала вядома «Нашай Ніве», падчас наступнай генеральнай сесіі ААН у Нью-Ёрку (22-26 верасня) мае адбыцца сустрэча Уладзіміра Макея і міністра замежных спраў Польшчы Збігнева Рау.

Плануецца, што падчас яе будзе ў тым ліку абмеркаваны выхад на волю палітвязняў — журналіста Андрэя Пачобута і старшыні Саюза палякаў Беларусі Анжалікі Борыс. Яны адмовіліся пісаць прашэнні «аб памілаванні» на імя Лукашэнкі. 

Пакуль невядома, ці выстаўлены польскім бокам выхад вязняў як умова сустрэчы. 

Па нашай інфармацыі, усё рыхтуецца дыпламатычнымі службамі — яны дамаўляюцца пра парадак перамоў. Агульная пазіцыя Захаду вядомая — гэта непрызнанне Лукашэнкі легітымна абраным прэзідэнтам, спыненне рэпрэсіяў, пачатак дыялогу ўладаў і грамадзянскай супольнасці. 

Пры гэтым, як сцвярджае наша крыніца, палякі і літоўцы ніколі не выступалі за разрыў дыпламатычных адносін. Па словах нашага суразмоўцы, хаця яны паслядоўна асуджаюць рэпрэсіі, яны заўсёды былі за захаванне каналаў размовы, каб калі што існаваў «чырвоны тэлефон». На гэты момант, наколькі нам вядома, скарачэнне дыпламатычных адносін — ініцыятыва беларускіх уладаў.

Кардынальных змен ад сустрэчы не чакаецца, адзначае наш суразмоўца, максімум, да чаго могуць прыйсці: што Захад запаволіць санкцыі і верне авіяспалучэнне, а беларускія ўлады спыняць рэпрэсіі, пачнуць выпускаць людзей, а таксама вырашаць сітуацыю з мігрантамі. Праўда, ёсць сумненні, што гэта будзе прынята поўным пакетам і цалкам.

Каментары

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі7

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску мужчына пераходзіў вуліцу абы-дзе і загінуў1

Былы каліновец запусціў уласны брэнд. Сродкі пойдуць на дапамогу21

Беларус намаляваў на саламяных цюках пад Астраўцом карціну ВІДЭА2

Украіна падала саюзнікам спіс цэляў, па якіх хацела б біць дальнабойнымі ракетамі2

Нечакана для сябе сёстры-блізняты Груздзевы высветлілі, што маюць розныя нацыянальнасці38

Расійскі бацька пайшоў ваяваць ва Украіну пасля гібелі там сына, але першым пахавалі яго самога17

«Калі перайшоў на Videobel па спасылцы». Найлепшыя твіты тыдня5

Хмель у Беларусі вырошчвае адна сям'я. Тата адрадзіў, нашчадкі працягваюць2

52 ахвяры. Гісторыя міжваенных серыйных забойцаў, якія любілі Гродна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі7

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →