Культура

У Гродне частку вуліцы ў цэнтры хочуць назваць у гонар Філарэта. Краязнаўцы супраць і прапануюць свой варыянт ушанавання

Як стала вядома ў жніўні, улады Гродна плануюць перайменаваць частку вуліцы Горкага ад плошчы Тызенгаўза да скрыжавання з вуліцамі 17 верасня і Камунальнай гонар былога экзарха ўсяе Беларусі. Аднак мясцовым краязнаўцам такая ідэя не прыйшлася даспадобы — яны стварылі петыцыю супраць перайменавання, прычым аўтары не проста адпрэчваюць афіцыйную прапанову, а прапануюць свой варыянт. 

Па-першае, краязнаўцы, якія шмат гадоў ваююць з гарадскімі ўладамі за вяртанне гістарычных назваў, абураныя, як лёгка было прынята рашэнне аб перайменаванні: «На працягу апошніх дзесяцігоддзяў мясцовыя ўлады адкідалі любыя прапановы па вяртанні назад гістарычных назваў вуліц, заўзята адстойваючы савецкія безаблічныя назвы, ніяк не звязаныя з гарадамі і іхняй гісторыяй. Аргументы таму знаходзіліся розныя: «патрабуе значных рэсурсаў», «прадстаўляецца немэтазгодным», «стварае нязручнасці для жыхароў», «з моманту смерці асобы не мінула 10 гадоў», — такімі словамі пачынаецца петыцыя.

Таксама краязнаўцы не разумеюць, чаму вуліца Філарэта мусіць з'явіцца ў цэнтры менавіта Гродна: ніякія заслугі мітрапаліта перад горадам у апублікаваных афіцыйных тэкстах не раскрыты.

Прычым, як даводзяць гісторыкі, менавіта прапанаваны да перайменавання ўчастак вуліцы Горкага, ад плошчы Тызенгаўза да скрыжавання з вуліцамі 17 Верасня і Камунальнай, меў гістарычную назву — Грандзіцкая вуліца, за цяперашнімі вуліцамі 17 Верасня і Камунальнай горад сканчаўся, і працяг вуліцы цягнуўся да вёскі Грандзічы, ад якой уласна яна і атрымала назву. 

Трэба адзначыць, што неабыякавыя да гісторыі складальнікі петыцыі не проста адпрэчваюць варыянт мэрыі, але і прапануюць свой. Яны лічаць, што ўшанаваць памяць мітрапаліта Філарэта можна, надаўшы яго імя безназоўнай плошчы (курданёру), якая ўтвараецца карпусам архірэйскага падворка (вул. Горкага, 2, 4).

«Такія месцы заўсёды лічацца ганаровымі (для прыкладу — плошча Святога Пятра ў Рыме, плошча Маршала Юзафа Пілсудскага перад Саксонскім палацам і курданёр з помнікам Юзафу Панятоўскаму перад Прэзідэнцкім палацам у Варшаве, курданёр Версальскага палаца і інш.), а ў дадзеным выпадку такое рашэнне яшчэ і не ўступае ў супярэчанне з гісторыяй і здаровым сэнсам», — даводзяць аўтары петыцыі.

Каментары

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады6

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

54-гадовага беларуса знайшлі мёртвым у Антальі4

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы30

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі5

Кіраўнік МАРГ распавёў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага11

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады6

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →