Выйшаў на волю Дзяніс Сакалоўскі, былы аператар БТ, затрыманы па «справе Прэс-клуба»
На волю выйшаў Дзяніс Сакалоўскі, былы апэратар БТ, затрыманы па «справе Прэс-клюбу». Пра гэта стала вядома ад ягонай сям’і. Ён прабыў за кратамі восем месяцаў, паведамляе Свабода.
Дзяніс Сакалоўскі неўзабаве пасьля выбараў 2020 году звольніўся зь «Белтэлерадыёкампаніі», дзе адпрацаваў больш за 10 гадоў. Сакалоўскага, як і іншых падазраваных па «справе Прэс-клюбу», таксама затрымалі 22 сьнежня 2020-га і абвінавацілі ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў.
19 жніўня выйшлі на волю сябры «Прэс-клюбу» Юлія Слуцкая, Пётар Слуцкі, Сяргей Альшэўскі і Ала Шарко.
За кратамі па гэтай справе яшчэ застаецца Ксенія Луцкіна, якая звольнілася з БТ у канцы жніўня 2020 году, пасьля 15 гадоў працы на дзяржаўнай тэлевізіі. Карэспандэнтка была сярод тых, хто ўдзельнічаў у страйку на «Белтэлерадыё». У інтэрвію Свабодзе яна адкрыта расказала, што ня згодная з палітыкай кіраўніцтва кампаніі.
Каментары