МВФ выдзеліць Беларусі 950 мільёнаў даляраў на барацьбу з наступствамі каранавіруса
Апазіцыя дабівалася, каб грошы заблакавалі, пакуль ва ўладзе Лукашэнка. МВФ зацвердзіў дапамогу.
М’янма, Афганістан і Венесуэла засталіся без сродкаў.
Адзначым, што дапамога ад МВФ не азначае паступленне чыстых грошай, «чэкі» МВФ яшчэ трэба канвертаваць у нейкую рэальную валюту ў замежным банку.
Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка каментаваў, што будзе рабіць апазіцыя, калі МВФ усё ж такі выдзеліць грошы Беларусі.
«Нават калі гэтыя грошы будуць вылучаныя, мы ўсё яшчэ можам зрабіць так, каб іх нельга было абмяняць на цвёрдую валюту. Ёсць і іншы варыянт — выставіць умовы для рэалізацыі гэтых сродкаў. Напрыклад, зрабіць, каб грошы можна было патраціць толькі на вакцыны і апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх, але ні ў якім разе не дапусціць, каб яны паступілі ў бюджэт рэжыму».
Каментары