Свет

Кіраўнік Памежнай службы Латвіі: Частка парушальнікаў мяжы хацела б вярнуцца дахаты, але беларускі бок не пускае іх

Напружанасць і рызыка на мяжы Латвіі з Беларуссю, дзе назіраецца наплыў нелегальных мігрантаў, застаюцца высокімі. Пра гэта ў панядзелак заявіў начальнік Дзяржаўнай службы памежнай аховы Рэспублікі Гунціс Пуятс.

«Напружанасць і рызыка незаконнага перасячэння мяжы застаюцца высокімі. За апошнія два дні не зафіксавана спробаў незаконнага перасячэння мяжы, але беларускі бок фізічна ўтрымлівае гэтых людзей блізка да мяжы, таму колькасць парушэнняў можа ўзрасці», — сказаў ён.

«Гэта гібрыдная атака на Латвію з мэтай падарваць бяспеку Латвіі. Складана сказаць, колькі спатрэбіцца часу, каб стабілізаваць сітуацыю, — калі мы адкрыем мяжу, тысячы людзей паспрабуюць трапіць у Латвію, каб адправіцца ў іншыя краіны ЕC», — адзначыў ён.

Па яго словах, большая частка парушальнікаў хацелі б вярнуцца дадому ў Ірак, аднак беларускі бок не пускае іх назад і ўтрымлівае каля мяжы.

«Мы нікога не пакідаем без дапамогі. Пры неабходнасці мы забяспечваем людзей ежай, вадой і медыцынскай дапамогай. У агульнай складанасці мы прынялі 25 чалавек па стане здароўя або па іншых гуманітарных прычынах», — адзначыў кіраўнік памежнай аховы.

Пуятс падкрэсліў, што сярод парушальнікаў ёсць асобныя групы мужчын, але большая частка — гэта сем'і з дзецьмі. «Сірыя, Емен, Куба, Шры-Ланка — розныя краіны,

але на мяжы з Латвіяй дамінуюць грамадзяне Ірака. Жыхароў Афганістана мы пакуль не зафіксавалі. Усе ідуць з Беларусі, некаторыя прыехалі туды праз Маскву», — дадаў ён, заўважыўшы, што застаюцца рызыкі і на латвійска-расійскай мяжы.

Каментары

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Што гэта за жалезныя дрывасекі і чаму дзяўчынка зігуе?» ВІДЭА16

Украінскім палонным сёння перад абменам уручылі пакеты з лукашэнкаўскай сімволікай6

«Дактары падазраюць сардэчны прыступ». Беларуса, які абвясціў галадоўку ў Літве, забрала хуткая7

Аршанскага чыноўніка, летась асуджанага за карупцыю, зноў заўважылі побач з кіраўнікамі2

У Мінску збіраюцца пашырыць вуліцу Максіма Багдановіча

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці24

60-гадовага псіхолага з вялікім стажам судзяць за «садзейнічанне экстрэмізму»5

Зірніце, як схуднеў былы дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа. Вось як гэта было2

Яшчэ адзін абмен палоннымі адбыўся на мяжы Беларусі і Украіны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →