Грамадства

«Экстрэмісты падпальвалі школы». Міністр адукацыі расказаў, як у выбары «хісталі» школы

Міністр адукацыі Ігар Карпенка ў інтэрв’ю дзяржсмі расказаў, як «хісталі» школы да і пасля выбараў. Асноўны пасыл — стваралі працоўныя месцы для апазіцыі ў прыватных паўлегальных школах, не вялі выхаваўчую працу, называлі настаўнікаў «ворагамі». Прыводзім яго цытататы.

На думку Карпенкі, апазіцыя спрабавала выкарыстоўваць нелегальныя прыватныя школы ў палітычных мэтах, пашыраць сетку арганізацый па тыпе «коласаўскага ліцэя» без ліцэнзіі. 

«Таксама пазбягалі кантролю, працуючы з дзецьмі па індывідуальных планах, фіктыўна замацоўваючы дзіця за замежнай адукацыйнай установай. Асобныя арганізацыі называлі сябе «школай», маючы пры гэтым арганізацыйна-прававую форму грамадскага ці рэлігійнага аб’яднання, ІП. Гэтыя схемы мелі на ўвазе заніжэнне падатковай базы і выплату ўзнагароды супрацоўнікам наяўнымі, у канвертах, а галоўнае — поўную адсутнасць выхаваўчай працы з дзецьмі і шырокія магчымасці для дэструктыўнай дзейнасці».

«Падзеі восені 2020-го паказалі, што менавіта сетка паўлегальных прыватных арганізацый спрабавалі выкарыстоўваць для стварэння паралельных адукацыйных структур, каб сысці ад кантролю і выхаваўчай працы, стварыць працоўныя месцы для актывістаў апазіцыі, якія не мелі педадукацыі, то-бок нейкі ўнутраны рынак адукацыйных паслуг «для сваіх».

«На працягу ўсёй інфармацыйнай кампаніі лета-восені 2020-га настаўнікаў называлі ў тэлеграм-каналах «ворагамі», «прыхільнікамі сістэмы». Экстрэмісты падпальвалі школы, неслі да іх пахавальныя вянкі, былі фэйкавыя паведамленні аб мініраванні будынкаў. У той жа перыяд узламвалі сайты ўстаноў сістэмы адукацыі, міністэрства масава падвяргаліся DDoS-атакам».

Каментары

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Што гэта за жалезныя дрывасекі і чаму дзяўчынка зігуе?» ВІДЭА16

Украінскім палонным сёння перад абменам уручылі пакеты з лукашэнкаўскай сімволікай6

«Дактары падазраюць сардэчны прыступ». Беларуса, які абвясціў галадоўку ў Літве, забрала хуткая7

Аршанскага чыноўніка, летась асуджанага за карупцыю, зноў заўважылі побач з кіраўнікамі2

У Мінску збіраюцца пашырыць вуліцу Максіма Багдановіча

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці24

60-гадовага псіхолага з вялікім стажам судзяць за «садзейнічанне экстрэмізму»5

Зірніце, як схуднеў былы дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа. Вось як гэта было2

Яшчэ адзін абмен палоннымі адбыўся на мяжы Беларусі і Украіны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →