Талібы рыхтуюцца да штурму Пандшэрскай цясніны — апошняга ачага супраціву. Ахмад Масуд здавацца не збіраецца
Талібы рыхтуюцца да штурму Панджшэрскай цясніны. У рэгіён пачалі прыбываць тысячы людзей для барацьбы з баевікамі і на дадзены момант у шэрагах сіл супраціву каля 9 тысяч чалавек, піша AFP.
.
Кіраўніцтва адзінай непадкантрольнай талібам правінцыі Афганістана Панджшэра выставіла ўльтыматум ісламскага руху «Талібан».
Паўночны альянс, як называецца рух супраціву талібам, запатрабаваў дэцэнтралізацыю і пабудову новай сістэмы праўлення, якая забяспечыць сацыяльную справядлівасць, роўнасць, правы і свабоду для ўсіх. Калі талібы адмовяцца ад перамоваў, то іх чакае доўгі супраціў па ўсім Афганістане, заявіў альянс.
«Талібан» паставіў ультыматум, патрабуючы, каб кіраўнік супраціву Ахмад Масуд здаўся на працягу 4 гадзін, інакш талібы пачнуць штурм правінцыі і ўсёй Панджшэрскай цясніны.
32-гадовы Ахмад Масуд — сын знакамітага афганскага палявога камандзіра, былога міністра абароны Ахмада Шах Масуда, які меў мянушку панджэрскі леў (загінуў у верасні 2001) — заявіў, што здавацца не мае намеру. Па яго словах, гэта талібы павінны пайсці на саступкі і сфармаваць урад, у які ўвойдуць прадстаўнікі ўсіх сіл. Калі «Талібан» адмовіцца ад дыялогу, сказаў Ахмад, вайна немінучая.
Каментары