Свет

«Ішлі па лесе сем гадзін»: за дарогу да Латвіі іракец заплаціў 15 тысяч даляраў

Бежанец з Ірака, які ў сярэдзіне ліпеня праз Беларусь прабраўся ў Латвію, заплаціў кантрабандыстам 15 000 даляраў. Самы вялікі наплыў уцекачоў у Латвіі назіраўся ў пачатку жніўня, калі Літва ўзмацніла працу на сваёй мяжы. Але першая група мігрантаў прабралася ў Латвію ўжо ў канцы ліпеня, піша Delfi.lv.

LETA

У Латвію ўдалося трапіць амаль 400 мігрантам, амаль усе — грамадзяне Ірака. Палова бежанцаў — мужчыны, каля 21% — жанчыны, 29% — дзеці. Фактычна ўсе папрасілі прытулак у Латвіі. Разгляд прашэнняў зойме пару месяцаў, адзначае тэлебачанне.

Адзін з мігрантаў — грамадзянін Ірака па імені Амар. З ім журналісты пагутарылі ў цэнтры для перасяленцаў у Муценіекі. Амар перасёк мяжу ў сярэдзіне ліпеня.

Амар распавёў, што збег з Ірака з меркаванняў бяспекі. Ён не захацеў гаварыць на камеру з адкрытым тварам, паколькі ў якасці перакладчыка дапамагаў узброеным сілам розных краін у барацьбе з Ісламскай дзяржавай.

«Я заплаціў 15 000 даляраў», — адказаў Амар на пытанне, у якую суму яму абышлася дарога да Латвіі.

Амар знайшоў кантрабандыстаў у Іраку, у аэрапорце перадаў ім грошы. Спачатку Амар вылецеў у Маскву, затым праз Санкт-Пецярбург трапіў у Беларусь, адкуль групай у 10 чалавек — ужо ў Латвію.

«Усё арганізаваў кантрабандыст. Мне ні пра што не трэба было турбавацца. Мы ехалі на машынах, часам ішлі пешшу. Мы, напрыклад, ішлі па лесе сем гадзін. Гэта быў доўгі шлях. ( … ) Калі я сустрэўся з латвійскімі памежнікамі, яны былі ўпэўненыя, што я прыехаў з Беларусі», — распавёў Амар.

Каментары

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Што гэта за жалезныя дрывасекі і чаму дзяўчынка зігуе?» ВІДЭА16

Украінскім палонным сёння перад абменам уручылі пакеты з лукашэнкаўскай сімволікай6

«Дактары падазраюць сардэчны прыступ». Беларуса, які абвясціў галадоўку ў Літве, забрала хуткая7

Аршанскага чыноўніка, летась асуджанага за карупцыю, зноў заўважылі побач з кіраўнікамі2

У Мінску збіраюцца пашырыць вуліцу Максіма Багдановіча

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці24

60-гадовага псіхолага з вялікім стажам судзяць за «садзейнічанне экстрэмізму»5

Зірніце, як схуднеў былы дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа. Вось як гэта было2

Яшчэ адзін абмен палоннымі адбыўся на мяжы Беларусі і Украіны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →