Грамадства

Мінчуку далі тры гады «хіміі» за дзесяць хвілін на Маршы

16 жніўня ў судзе Заводскага раёна Мінска вынеслі прысуд Дзмітрыю Белікаву. Яго прызналі вінаватым паводле арт.342 КК і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (г.зн. «хіміі»). Справу разгледзела суддзя Касцюкевіч, паведамляе spring96.org.

Марш 20 верасня

Абвінавачаны знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

У чым прызналі вінаватым?

Дзмітрыя Белікава прызналі вінаватым у тым, што 20 верасня ён далучыўся да мітынгу ў складзе групы з 800 чалавек, прыняў актыўны ўдзел у ім, парушыў працу транспарту, таксама ён меў з сабой сцяг. Гэта пацверджана відэазапісам, на якім Белікаў пазнаў сябе. Паводле высноваў дзяржабвінавачання, ён таксама блакаваў дарогу, што, на думку пракурора, таксама бачна на відэазапісы. Удзел мужчыны ў масавым мерапрыемстве пацвярджае білінг тэлефона. Дзяржабвінаваўца таксама палічыў, што наўмысны ўдзел у мерапрыемствах пацвярджаецца тым, што ў тэлефоне абвінавачанага знойдзеныя фотаздымкі з розных масавых мерапрыемстваў.

Факт масавага мерапрыемства ў той дзень у тым месцы пацверджаны рапартам супрацоўніка міліцыі, а таксама аб'явамі ў тэлеграм-каналах.

Што казалі абвінавачаны і адвакат?

Дзмітрый Белікаў прызнаў сябе вінаватым у актыўным удзеле ў падзеях, групавых дзеяннях, а таксама непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўнікаў. Адным з рэчдокаў было прызнанае ліставанне з дзяўчынамі, падчас якіх у тым ліку абмяркоўваліся месца сустрэчы на мітынгу: мужчына распавёў, што яно было асабістым, каб паказаць, які ён малайчына. 

Ён раскаяўся і адзначыў, што больш ніколі не будзе так рабіць.

Адвакат Белікава адзначыў, што абвінавачанне бяздоказнае: час знаходжання мужчыны на праезнай частцы абвяргаецца пісьмовымі матэрыяламі справы. Ён падкрэсліў, што абвінавачаны далучыўся да мітынгу неўсвядомлена, калі выходзіў з крамы, агульны час ягонага ўдзелу ў мерапрыемстве не перавысіў дзесяці хвілін. Таксама адвакат нагадаў, што няма доказаў спынення транспарту ў той час і ў тым месцы, дзе быў Белікаў, а ягоны фотаздымак зняты з тратуара, а не праезнай часткі.

Сведкі па справе на суд не з'явіліся.

Каментары

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося6

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося

Усе навіны →
Усе навіны

«Я ў адчаі». Беларус, якому Літва не аддае куплены аўтамабіль, пачаў галадоўку ў Клайпедзе34

На расійскай мяжы будуць трэніравацца тэрытарыяльныя войскі1

23 гады таму прайшлі другія прэзідэнцкія выбары. Ці быў тады шанец перамагчы Лукашэнку?5

Зніклага сямікласніка знайшлі

Якая абстаноўка на выездзе з Беларусі?

Рыжанкоў: Захад хоча, каб Мінск праводзіў антырасійскую палітыку7

«Людзі выйшлі ў двор пагрэць ваду ў кацялку, а расійскі снайпер прастрэліў посуд, каб паздзекавацца». Беларускі паэт пра жыццё ў Бучы5

Беларус даслаў у шэраг райвыканкамаў просьбы памяняць мову вулічных шыльдаў. Што яму адказалі14

«Нічога там новага няма» — Вальфовіч аб прарыве ўкраінцаў у Курскую вобласць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося6

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося

Галоўнае
Усе навіны →