Ці працуюць санкцыі Лукашэнкі супраць еўрапейскага бізнэсу? Глядзім фінансавыя справаздачы
У Беларусі ўвялі абмежавальныя меры супраць бізнэсу, які адмовіўся быць спонсарам чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску. Але фінансавыя справаздачы кампаній паказваюць, што гэта не надта нашкодзіла еўрапейскаму бізнэсу.
Так, нямецкая кампанія Liqui Moly у першым паўгоддзі паказала рэкордную выручку 355 мільёнаў еўра (рост на 23%). У чэрвені, калі беларускія санкцыі ўжо дзейнічалі два месяцы, фірма зарабіла 66 млн еўра — і гэта яе лепшы паказальнік за месяц у гісторыі.
У нямецкага канцэрна Beiersdorf, які прасоўвае на ЧС касметыку Nivea Men, выручка за паўгады склала 3,9 мільярды еўра (рост на 16,2%, а ў другім квартале, калі запрацавалі беларускія санкцыі, — нават 28,3%).
Чэшскі аўтаканцэрн Škoda Auto, які належыць Volkswagen, атрымаў 10,199 мільярда еўра (рост 35,2%), паведамляе DW Беларусь.
Каментары