Грамадства

Нарвежская Yara пакуль працягне працаваць з «Беларуськаліем»

Нарвежская Yara ўсё ж вырашыла застацца ў Беларусі ў якасці найбуйнейшага пакупніка «Беларуськалія». Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу NRK заявіў кіраўнік канцэрна Свейн Турэ Холсетэр.

Рашэнне, па яго словах, было няпростым.

«Я б сказаў, што гэта самае складанае, над чым мы працуем. Прайшоў год з таго часу, як сітуацыя абвастрылася, але мы ўжо шмат гадоў усведамляем, што гэта прывабная краіна для пакупак», — сказаў Холсетэр. Пры гэтым ён адзначае, што Yara — «прывабны кліент, і магчыма мы з часам атрымаем добрыя кантракты і ў іншых месцах».

Кіраўнік кампаніі таксама падкрэслівае, што для іх важна падтрымаць рабочых «Беларуськалія».

«З верасня мінулага года я двойчы быў у Беларусі разам з нашым карпаратыўным прадстаўніком. У сувязі з паездкамі ў нас былі сустрэчы сам-насам з незалежным прафсаюзным рухам. Гэта зрабіла глыбокае ўражанне, калі яны глядзяць нам у вочы і кажуць: «Yara, калі ты сыдзеш, тады нам канец».

Па словах Холсетэра, Yara, сярод іншага, паклапацілася аб тым, каб рабочыя, якіх звольнілі з-за забастоўкі супраць рэжыму, атрымалі свае працоўныя месцы і каб работнікам былі выплачаныя іх прэміі.

Акрамя таго, з красавіка ў іх быў асобны супрацоўнік, які знаходзіцца ў Салігорску, каб расказваць пра тое, што адбываецца на месцах.

«Калі мы сыдзем, то больш ніхто не будзе займацца гэтымі рэчамі», — рэзюмуе кіраўнік Yara.

Заўтра, 13 жніўня, чакаецца сустрэча Святланы Ціханоўскай з топ-мэнэджарамі Yara.

Нагадаем, міністр транспарту і камунікацый Літвы Марыус Скуодзіс заявіў, што са снежня Літва адмовіцца ад транзіту беларускага калію. На гэта паўплывалі абвешчаныя ЗША ў панядзелак санкцыі, пад якія трапіў у тым ліку і «Беларуськалій».

Каментары

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага5

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць беларусы, якім Швецыя адмовіла ў прытулку, разлічваць на перагляд рашэння? І што будзе з новымі заявамі?

Кавун каштаваў гарадзенцу 1578 рублёў2

Мінскаму блогеру, які рабіў агляды на крамы, далі два гады хіміі2

Еўрасаюз нарасціў выпуск снарадаў больш чым у два разы. Украіне будзе палёгка

Следства па справе ксяндза Генрыка Акалатовіча скончанае

Дом у Драздах прадалі амаль за $3 мільёны2

Жыхарку Брэста судзяць па шасці палітычных артыкулах

Беларусь перажывае татальную русіфікацыю, родная мова знікае са школ — Euronews30

Пашынян: АДКБ стварае пагрозы для бяспекі Арменіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага5

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага

Галоўнае
Усе навіны →