Паводле ацэнак ваеннай разведкі ЗША, «Талібан» можа захапіць сталіцу Афганістана Кабул на працягу 90 дзён. Пра гэта паведамляюць са спасылкай на крыніцы СNN, Reuters і The Washington Post.
Дакладныя тэрміны падзення Кабула прадказаць нельга. Па словах іншай ананімнай крыніцы The Washington Post, паводле некаторых прагнозаў, баевікі могуць захапіць Кабул ужо праз месяц.
Крыніца CNN перадала, што амерыканскія вайскоўцы таксама дапускаюць ізаляцыю горада талібамі ў найбліжэйшыя 30-60 дзён.
З пятніцы, 6 жніўня, талібы захапілі сталіцы дзевяці правінцый, уключаючы Кундуз. Па словах крыніцы CNN, захоп імі раёнаў правінцыі Баглан, якая знаходзіцца на поўнач ад Кабула, прыцягнуў увагу ЗША, паколькі гэта месца лічыцца важным для абароны сталіцы.
Каментары