Тэатр

«Сваю пазіцыю мы не пакідаем». Выціснуты з Беларусі Сучасны мастацкі тэатр запрацаваў у Кіеве

Сучасны мастацкі тэатр, што быў фактычна выціснуты з Беларусі, цяпер працуе ў Кіеве. Пра гэта паведаміў яго кіраўнік Уладзімір Ушакоў, які ўжо плануе некалькі прэм’ер і гастролі ў шэрагу краін Еўропы.

Спектакль «Дракон». Фота са старонкі СМТ у фэйсбуку.

Ціск на тэатр пачаўся яшчэ ў мінулым годзе: калектыву давялося памяняць некалькі пляцовак, а гастрольныя пасведчанні сталі выдавацца марудна альбо не выдавацца ўвогуле. У студзені МНС адмяніла паказ спектаклю #Гэтадэмакрэйшэн за паўгадзіны да пачатку. У выніку запланаванага «Былога сына» паводле аднайменнай кнігі Сашы Філіпенкі Уладзімір Ушакоў паставіў не ў Мінску, а ў Кіеве — прэм’ера адбылася 20 мая.

«Пасля прэм’еры «Былога сына» я ўсё не мог да канца вызначыцца, што рабіць у гэтай сітуацыі і як правільна паступіць, — кажа Уладзімір. — Я разумеў, што магчымасці працаваць у Мінску ні ў мяне, ні ў калектыва няма, адпаведна трэба шукаць шляхі, як не спыніць тэатр. Таму я прыняў рашэнне працягнуць працу ва Украіне. У тэатральным асяроддзі нам тут выказваюць вялікую салідарнасць і шмат дапамагаюць у працы».

Каманда тэатра фарміруецца з беларусаў, якія былі вымушаны з’ехаць, таксама ў Кіеве цяпер знаходзіцца артыст СМТ Дзяніс Дудзінскі. 

«Калектыў цалкам не пераехаў. Кожны артыст разам са сваёй сям’ёй павінен сам прыняць рашэнне, мы на яго ўплываць не можам. Да таго ж пакуль не маем фінансавых магчымасцяў, каб забяспечыць усю каманду жыллём і стабільным заробкам. Мы працуем у тых умовах, якія сёння ёсць, і будзем старацца зрабіць так, каб калектыў рана ці позна змог быць разам».

Цяпер тэатр працуе над некалькімі будучымі прэм’ерамі і арганізоўвае гастролі па Украіне і шэрагу іншых краін Еўропы. У рэпертуары застаюцца ранейшыя спектаклі СМТ і новая пастаноўка «Былы сын». У гастролі Уладзімір плануе ўключыць работы «Дракон», «Імперыя прыгажосці» і #Гэтадэмакрэйшэн, «каб спектаклі, якія не давалі паказваць у Беларусі, убачылі гледачы ў іншых краінах».

«Мы вымушаны працаваць у тых абставіных, якія склаліся, але спадзяёмся, што вернемся і будзем працаваць на Радзіме. Пастаноўка «Былы сын» даказвае, што мы кажам пра беларускія праблемы і беларускія складанасці. Цяпер я шукаю п’есу, якая б магла расказаць пра жаночы бок нашай рэвалюцыі, пра нашых гераінь. Натуральна, мы павінны думаць і пра камедыі, каб тэатр мог развівацца эканамічна, але сваю пазіцыю мы не пакідаем і ўвесь час думаем, як размаўляць пра тое, што адбываецца ў нашай краіне».

Каментары

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў9

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Суд у Маскве над Суздальцавым за паклёп на Лукашэнку зрабілі закрытым1

Усе месцы ў беларускія санаторыі на Новы год раскупленыя2

У Беларусі запускаюць рэаліці-шоу для блогераў, галоўны госць — Вольга Бузава8

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд1

У Гарадку за экстрэмізм асудзілі музыку, якога не аднойчы прызнавалі найлепшым работнікам культуры Прыдзвіння

Цемнаскуры акцёр Паапа Эсіеду можа сыграць Северуса Снэйпа ў новым «Гары Потэры»1

Пенсіянера з Астравецкага раёна аштрафавалі на 2000 рублёў. Магчыма, за колер альтанкі ў двары

Spotify апублікаваў штогадовы рэйтынг самых папулярных артыстаў года4

У Румыніі будуць судзіць замежніка, які планаваў дыверсіі па ўказанні Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў9

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў

Галоўнае
Усе навіны →