Макей: З дапамогай санкцый Беларусь хочуць давесці да галодных бунтаў
Аб абсурднасці прымянення санкцый супраць Беларусі міністр замежных спраў Уладзімір Макей распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ.
Па словах Макея, у адным з выпадкаў такіх недружалюбных выказванняў гаворка ішла пра тое, што моцныя эфектыўныя санкцыі — у нацыянальных інтарэсах беларускага народа, яны прымусяць беларусаў пацярпець, але гэта не вялікі кошт.
Кіраўнік МЗС Беларусі назваў падобныя заявы абсалютна варожымі і такімі, што прымушаюць задумацца, а таксама адзначыў, што яны не павінны заставацца без адказу.
Макей нагадаў, што мэта ўсіх гэтых дзеянняў перастала быць сакрэтам — гэта ўдушэнне эканомікі Беларусі, давядзенне краіны да галодных бунтаў, якія павінны знесці ўладу ў ёй.
Каментары