Нерухомасць

Каля Мінска будуюць новы дом — сіціхаўс. Як ён выглядае і якія ў ім кватэры? ШМАТ ФОТА

У жылым комплексе «Зялёная гавань» каля Мінска будуюць новыя малапавярховыя кватэрныя дамы — сіціхаўсы. Забудоўшчык «А-100 Дэвелапмент» распавёў пра адзін з іх і паказаў планіроўкі са стыльнымі інтэр'ерамі.

Чатырохпавярховы дом выкананы са зборных жалезабетонных канструкцый. Уцяпляльнік таўшчынёй 160 мм і фасад з выкарыстаннем тынкоўкі «пад цэглу» і фальцавага металу ствараюць сапраўды нестандартнае аблічча: складана знайсці ў Беларусі хоць нешта падобнае.

Архітэктары стваралі сіціхаўсы як дамы, у якіх аб'ядноўваюцца дзве супрацьлегласці: загарадны і гарадскі фарматы. Гарадскі камфорт тут, відавочна, прадстаўлены развітай інфраструктурай і блізкасцю да Мінску. А вось асаблівасці загараднага жылля рэалізаваныя ў незвычайных планіроўках.

Плошчы кватэр — ад 40 да 100 квадратных метраў. На першым паверсе з боку двара яны маюць уласныя адкрытыя тэрасы, некаторыя — нават склепы. У астатніх кватэрах прадугледжаныя зашклёныя лоджыі. З боку вуліцы усталяваныя вокны павялічанай вышыні з агароджай. А вышыня столяў дасягае больш за пяць метраў на мансардным паверсе.

Гатовыя аўтарскія інтэр'еры

Кватэры ў сіціхаўсе прадаюцца як з чарнавым, так і з чыставым аздабленнем. Дадаткова прапануюць сучасную кухню REHAU разам з бытавой тэхнікай. Стварыць інтэр'ер будучай кватэры можна анлайн з дапамогай канструктара аздаблення проста на сайце.

«Кватэры з гатовым аздабленнем становяцца ўсё больш папулярнымі. І гэта не дзіўна: забудоўшчык закупляе ўсе матэрыялы па спецыяльных цэнах у партнёраў, а работы выконваюць правераныя спецыялісты — жыхарам застаецца толькі перавезці рэчы, — распавядаюць у «А-100 Дэвелапмент». Такім фарматам часцей цікавяцца маладыя сем'і, а таксама людзі ва ўзросце: звычайна ім не хочацца марнаваць час на рамонт. А гатовае аздабленне дазваляе людзям зэканоміць не толькі час, але і грошы. У многіх краінах гэта даўно стала стандартам для новай жылой нерухомасці. Паступова такі трэнд набірае абароты і ў нас».

Як купіць?

Купіць кватэру ў «Зялёнай гавані» можна з дапамогай уласных сродкаў, а таксама ў крэдыт ад 9,99% гадавых. На старце продажаў забудоўшчык прапануе больш нізкія цэны. Пра цэны можна даведацца па тэлефоне +375 (29) 145 69 55.

Новы сіціхаўс будзе размешчаны на закрытай тэрыторыі з відэаназіраннем. Тут прадугледжаныя дзіцячая пляцоўка, зоны адпачынку з шэзлонгамі, вулічнымі сталамі, арэлямі. Каля дома знаходзіцца велабокс для захоўвання ровараў, а з вонкавага боку дома размешчаны паркоўкі для аўтамабіляў.

Дзе знаходзіцца жылы комплекс?

«Зялёная гавань» размешчана ў 3,5 км на ўсход ад Мінска, каля заказніка «Сціклева» і жывапісных гольф-палёў. На вялізнай тэрыторыі плошчай 220 гектараў з'явяцца дамы з закрытай тэрыторыяй, а таксама развітая інфраструктура: дзіцячы сад, школа, амбулаторыя, крамы, гандлёвы і спартыўны цэнтры, дзіцячыя пляцоўкі і зоны адпачынку.

Забудоўшчык «А-100 Дэвелапмент» імкнецца захаваць як мага больш дарослых дрэваў. Жылы комплекс вельмі акуратна ўпісаны ў прыроднае асяроддзе: дарогі, бульвары і алеі пракладваюцца проста сярод лесу. Такая канцэпцыя — вынік сумеснай працы англійскіх, шведскіх і беларускіх архітэктараў.

Усе дамы ў «Зялёнай гавані» размяшчаюцца на закрытай тэрыторыі. За парадкам і чысцінёй сочыць ўласная кіруючая кампанія «А-100 Камфорт»: кліенцкі сэрвіс даступны кругласутачна, а пакідаць заяўкі жыхары могуць анлайн у адмысловым мабільным дадатку.

Пра забудоўшчыка

Група кампаній «А-100 Дэвелапмент» больш за 15 гадоў паспяхова працуе на рынку жылой і камерцыйнай нерухомасці Беларусі. У партфелі кампаніі — такія маштабныя праекты як «Новая Баравая», «Пірс», «Зялёная гавань», «Зялёныя горкі», «Зялёны Бор», а таксама буйныя гандлёвыя комплексы «Баро», ALL, ALL House, сетка АЗС «А-100», бізнес-цэнтр»А-100», складскія комплексы. Усе праекты вылучаюцца сваім пазнавальным стылем і яркай, непаўторнай атмасферай.

«А-100 Дэвелапмент» ўзводзіць сацыяльную інфраструктуру з такой жа неверагоднай хуткасцю, як і жыллё. Так, у «Новай Баравой» ужо адкрытыя тры дзіцячыя садкі, «школа будучыні» і спартыўны цэнтр. Яшчэ два дзіцячыя садкі ўведзеныя ў эксплуатацыю ў клубным квартале «Пірс» і ЖК «Зялёны Бор».

У 2019 годзе «А-100 Дэвелапмент» стала першым камерцыйным забудоўшчыкам ў Беларусі, у якога з'явілася ўласная вытворчасць: набыты інавацыйны завод «Сучасныя бетонныя канструкцыі», які цалкам пакрывае патрэбы кампаніі ў матэрыялах для будаўніцтва.

Каментары

На сустрэчы Снапкова з бізнэсам адзін з запрошаных заклікаў зняць відэазварот «Надо!» Як адрэагавалі астатнія?12

На сустрэчы Снапкова з бізнэсам адзін з запрошаных заклікаў зняць відэазварот «Надо!» Як адрэагавалі астатнія?

Галоўнае
Усе навіны →