Сёння ў доме па вуліцы Напалеона Орды, што ў сталічным мікрараёне Малінаўка, здарыўся пажар. Загарэўся балкон на 14-м паверсе 19-павярховага дома.
У МНС расказалі падрабязнасці выратавальнай аперацыі.
Пажарныя Аляксандр Ксянчук і Георгій Карачун з трохпакаёвай кватэры пры дапамозе масак выратавалі гаспадара і яго жонку (абодва глуханямыя).
Моцнае задымленне стварала пагрозу жыццю жыхарам кватэр на 19-м паверсе. Пажарныя Павел Лепеш і Андрэй Доўкешаў таксама пры дапамозе масак выратавалі пенсіянерку і яе васьмі- і шасцігадовага ўнукаў, а таксама з суседняй кватэры 34-гадовую жанчыну і шасцігадовае дзіця-інваліда.
Пажар ліквідаваны ў 09.20 (інфармацыя пра яго паступіла ў 8.58).
У выніку здарэння пашкоджана маёмасць на балконе, агонь у кватэру не трапіў. Таксама закураны жылы пакой кватэры, шыбы і балконная рама кватэры паверхам вышэй.
Прычына пажару высвятляецца, магчыма гэта быў недакурак, кінуты з вышэйшых паверхаў.
Каментары