Грамадства

Прынцыповага гродзенскага епіскапа Арцемія адправілі ў адстаўку 

8 чэрвеня адбыўся сінод Беларускай праваслаўнай царквы.

У сухім афіцыйным паведамленні гаворыцца: «Сінод разглядзеў цякучыя пытанні жыцця БПЦ і прыняў шэраг рашэнняў».

Адзін з тэлеграм-каналаў, які спецыялізуецца на злівах спецслужбаў, паведамляе, што ў час працы сінода было прынятае рашэнне адправіць у адстаўку архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія (у свецкім жыцці Аляксандр Кішчанка).

Мы спыталі ў прэс-сакратара БПЦ іераманаха Афанасія (Сакалова), ці праўда гэта. «Я вам скажу адкрыта і без хітрыкаў: я не ведаю. На сённяшні момант ніхто вам не зможа гэтую інфармацыю ні пацвердзіць, ні абвергнуць. Беларускі сінод прымае рашэнні, але агалошаныя яны могуць толькі пасля таго, як іх разгледзіць патрыярх.

Бывалі выпадкі ў гісторыі, калі наш сінод прымаў пэўныя рашэнні, але яны не былі зацверджаныя», — кажа іераманах Афанасій.

Ён дадае, што нават калі такое рашэнне раптам было прынятае, то архіепіскап Арцемій усё адно пакуль выконвае свае функцыі па кіраванні епархіяй, да прыняцця рашэння ў Маскве нічога мяняцца не будзе.

Прэс-сакратар Гродзенскай епархіі дыякан Дзмітрый Паўлюкевіч сказаў «НН» прыкладна тое самае. Паводле ягонай інфармацыі, РПЦ разгледзіць журналы пасяджэння беларускага сінода каля 17 чэрвеня.

Архіепіскапу Арцемію 69 гадоў. Ён родам з Мінска. Вучыўся ў Ленінградскай духоўнай семінарыі. Служыў святаром у Карэліі. У 1982 годзе вярнуўся ў Беларусь. У 1996 годзе пастрыжаны ў манаства. У той жа год стаў епіскапам Гродзенскім і Ваўкавыскім.

Архіепіскап Арцеміі адзначыўся прынцыповай пазіцыяй падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. На службе 16 жніўня ён казаў:

«Вам на каленях трэба стаяць, за ўсе фальсіфікацыі, за тую хлусню». Ужо сёлета ён гаварыў, што «царква не павінна быць абыякавай, маўчаннем прадаецца Бог». Пазіцыя архіепіскапа Арцемія не падабалася многім прадстаўнікам улады.

***

У Маскве 9 чэрвеня тэрмінова сабраўся сінод РПЦ, каб разгледзець пытанне ўладыкі Арцемія. У выніку іерарх быў «адпраўлены на пакой па стане здароўя». Цяпер ён будзе жыць у Мінску.

Новым епіскапам у Гродне стаў 41-гадовы Антоній (свецкае імя Дзяніс Даронін), які да гэтага быў епіскапам Слуцкім і Салігорскім.

Каментары

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Усе навіны →
Усе навіны

На Венецыянскім кінафестывалі скандал з-за фільма пра расійскую армію ва Украіне. У чым прычына?17

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці16

Якое надвор'е будзе гэтай восенню?1

У Баранавічах затрымалі двух былых вайскоўцаў, якія звольніліся ў 2020-м

Джордж Марцін раскрытыкаваў другі сезон «Дома Цмока». Яго абурыла адна дэталь1

У Мінску адкрыўся «Восеньскі салон» ФОТЫ2

У ЗША аднагадовы хлопчык асвоіў горны ровар ВІДЭА2

Кірыла Буданаў: Telegram нясе рэальную пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны25

У Брэсце неабыякавыя людзі выратавалі са смяротнай пасткі маленькіх кацянятаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Галоўнае
Усе навіны →