Грамадства

Сёння на Берлінале прэм’ера фільма пра беларускія пратэсты. Прыедуць Ціханоўская і Алексіевіч

Другая частка Берлінскага міжнароднага кінафестывалю — з публічнымі паказамі і чырвонымі дарожкамі — пачалася 9 чэрвеня. Сёння тут адбудзецца прэм’ера дакументальнай карціны «Смеласць» Аляксея Палуяна пра жнівеньскія падзеі ў Беларусі. Рэжысёр паведаміў «Нашай Ніве», што гасцямі Берлінале з гэтай нагоды стануць Святлана Ціханоўская і Святлана Алексіевіч.

Кадр з фільма.

Анлайн-паказ «Смеласці» для прафесіяналаў сферы адбыўся на Берлінале яшчэ ў сакавіку. Пасля фільм паказалі на шэрагу кінафестываляў у Швейцарыі, Даніі, Аўстрыі і Польшчы. На Берлінскім фэсце карціна дэманструецца ў прэстыжнай секцыі Berlinale Special, яна таксама намінаваная на ўзнагароду «Найлепшы дакументальны фільм».

Паводле Аляксея Палуяна, перад прэм'ерай «Смеласці» на пляцоўцы Берлінале адбудзецца панэльная дыскусія пра ролю мастака ў аўтарытарнай сістэме «Культура і палітыка ў Беларусі». У размове прымуць удзел Святлана Ціханоўская, Святлана Алексіевіч, нямецкая прадзюсарка, што працавала ў Расіі, Сімона Баўман і сам Аляксей. Спікеры стануць і гасцямі кінапаказу, да іх таксама далучыцца Таццяна Хоміч, якая сімвалічна падменіць сястру Марыю Калеснікаву.

«Смеласць» здымалася з 2018 года, але большую яго частку ў выніку заняў жнівень мінулага года ў Мінску. Карціна распавядае пра трох беларускіх артыстаў, што жывуць і працуюць у беларускіх умовах. Усе трое — актрыса Свабоднага тэатра Марына Якубовіч, а таксама акцёры Свабоднага тэатру і музыкі гурта «Разбітае сэрца пацана» Дзяніс Тарасенка і Павел Гарадніцкі — у выніку з’ехалі з краіны. Марына Якубовіч, Павел Гарадніцкі і здымачная каманда таксама будуць на берлінскай прэм'еры.

Каментары

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў5

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд1

У Гарадку за экстрэмізм асудзілі музыку, якога не аднойчы прызнавалі найлепшым работнікам культуры Прыдзвіння

Пенсіянера з Астравецкага раёна аштрафавалі на 2000 рублёў. Магчыма, за колер альтанкі ў двары

Spotify апублікаваў штогадовы рэйтынг самых папулярных артыстаў года4

У Румыніі будуць судзіць замежніка, які планаваў дыверсіі па ўказанні Расіі

«ЗША павінны адмовіцца ад змены рэжыму ў Беларусі». Амерыканскі эксперт — пра «мягкую перазагрузку» адносін з Беларуссю42

Жыхару Наваполацка выставілі абвінавачванне ў тэрактах на БАМе1

Тарыфы на таксі сталі меншыя: што кажуць кіроўцы і чаго чакаць далей1

Чарга з легкавых машын на польскай мяжы знікла

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў5

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў

Галоўнае
Усе навіны →