У «Міры фітнэсу» 28 мая наступіць «чорная пятніца». На распродажы можна будзе ўзяць гадавыя і паўгадавыя абанементы. Ініцыятыва закліканая паскорыць вяртанне беларусаў да здаровага ладу жыцця пасля пандэміі.
Распродаж працягнецца толькі адзін дзень — 28 мая. Патаннеюць гадавыя і паўгадавыя абанементы для дарослых — як на фітнэс з басейнам, так і без аквазоны. Даступнейшымі таксама стануць сямейныя і gold-карты.
Разам з імі ўпадуць цэны на абанементы для дзяцей розных узростаў: ад 3 да 6 гадоў, ад 7 да 11 гадоў, ад 12 да 16 гадоў. Аформіць іх можна на дзіця з любога месяца.
У «Міры фітнэсу» раяць паспяшацца: колькасць абанементаў на распродажы абмежавана. Самыя цікавыя карты могуць хутка скончыцца.
«Мір фітнэсу» уваходзіць у лік найбуйнейшых фітнэс-клубаў Мінска. На плошчы 7500 «квадратаў» дзейнічаюць трэнажорная зала, кардыязона і пляцоўкі для групавых заняткаў. Комплекс таксама ўключае тры басейны, дзіцячую гульнявую, тры віды лазняў і медыцынскую службу. У клубе даступна больш за 500 трэнажораў і працуе больш за 100 фітнэс-інструктараў, сярод якіх шмат знакамітых спартсменаў.
Каментары