Здароўе

Шклянка малака на дзень зніжае рызыку хвароб сэрца

Згодна з новым міжнародным даследаваннем, калі піць малако кожны дзень, гэта можа сур’ёзна знізіць рызыку сардэчных хвароб. Таксама навукоўцы даведаліся, што тыя, хто часта п’е малако, маюць ніжэйшы ўзровень халестэрыну — рэчыва, якое можа блакаваць артэрыі і выклікаць інсульты ці інфаркты.

Фота pixabay.com.

Каб атрымаць такія рэзультаты, даследчыкі вывучылі інфармацыю пра стан здароўя двух мільёнаў брытанцаў і амерыканцаў. Кіраўнік навуковай працы, прафесар Вімал Карані з англійскаг Ўніверсітэта Рыдынга, распавёў пра тых з даследаваных людзей, хто меў мутацыю, якая дазваляе спажываць шмат малака. Гэтыя людзі мелі большую вагу цела і колькасць тлушчу ў арганізме, але пры гэтым узровень халестэрыну ў іх целе быў ніжэйшы, піша Daily Mail.

Таксама тыя, хто спажывае малако кожны дзень, на 14% менш схільныя да сардэчных хвароб. Адпаведна людзі з мутацыяй, названай вышэй, маюць меншую рызыку развіцця ішэмічнай хваробы сэрца.

Раней існавала меркаванне, што малочныя прадукты шкодзяць здароўю, але зараз з’яўляецца ўсё больш навуковых даных, якія даказваюць, што гэта не так. Вядома, што шэраг звязаных з абменам рэчываў хвароб, напрыклад, дыябет і атлушчэнне, маюць сувязь з занадта вялікім спажываннем малака, але няма доказаў, што менавіта малако выклікае гэтыя хваробы. Больш за тое, вядома, што малако дапамагае захоўваць здароўе касцей і змяшчае шмат бялка і вітамінаў.

Каментары

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні16

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Паўла Латушку выклікалі ў польскую пракуратуру2

Расійскі вайсковец, якога нібыта сёння ўзарвалі ў Маскве: Я жывы, сяджу на працы

Спевака — пастаяннага ўдзельніка афіцыйных канцэртаў — будуць судзіць за пратэсты1

Сярэдні заробак у чэрвені вырас на 50 рублёў, але наколькі ён адлюстроўвае рэальную сітуацыю?

Дзікавіцкі: Каманда «Белсата» амаль не мае ніякага ўплыву на сітуацыю3

Стрыжак тлумачыць, чаму супраць перамоваў з лукашэнкаўцамі і якая яго прапанова1

Сталі вядомыя падрабязнасці сустрэчы Дуды і Сі Цзіньпіна наконт рэжыму Лукашэнкі

На таргах у Мінску даляр з салідным запасам рухнуў да гадавога мініміму1

«Падрыхтоўка да Алімпіяды прайшла не так, як планавала». Ціманоўская расказала, з якім настроем едзе ў Парыж7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні16

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →