Урад Беларусі вырашыў зачыніць сваё пасольства ў Канадзе — яно спыніць працу з 1 верасня. Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце беларускага пасольства ў Канадзе.
«Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне аб закрыцці пасольства Рэспублікі Беларусь у Канадзе. Пасольства спыніць сваю працу з 1 верасня 2021 года. Грамадзяне Беларусі, якія пражываюць у Канадзе, пасля закрыцця амбасады змогуць звяртацца па здзяйсненне консульскіх дзеянняў у Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку, ЗША», — гаворыцца ў заяве.
Пасольства Беларусі ў Канадзе размешчана ў Атаве.
У пачатку красавіка міністр замежных спраў Уладзімір Макей заявіў, што Беларусь закрые пасольства як мінімум «ў некалькіх краінах свету».
Каментары