Грамадства

Золатаву, Лойка, Талкачову і іншых супрацоўнікаў Tut.by пакідаюць пад вартай — у СІЗА

Затрыманых супрацоўнікаў Tut.by пераводзяць у СІЗА №1 на Валадарскага.

Сярод падазраваных супрацоўнікі рэдакцыі — галоўны рэдактар Марына Золатава, рэдактар Вольга Лойка, журналіст Алена Талкачова — якія не мелі дачынення да фінансава-гаспадарчай дзейнасці Tut.by.

Як паведамляюць сваякі, Марыну Золатаву, Вольгу Лойка, Алену Талкачову, Алу Лапатко, а таксама намесніка дырэктара Ірыну Рыбалка, намесніка галоўнага бухгалтара Марыю Новік перавядуць у СІЗА №1 на Валадарскага. У іх статус падазраваных.

Галоўнага бухгалтара ТАА «Тутбай Медыя» Анжэлу Асад таксама ўзялі пад варту. Дзе яна знаходзіцца і будзе ўтрымлівацца, сваякам дакладна невядома.

Дырэктару RocketData Дар'і Данілавай выстаўленае абвінавачванне паводле арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў). Яна знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Сёння скончыліся 72 гадзіны пасля затрымання, чакалі, што іх адпусцяць.

Перавод у СІЗА азначае, што яны з'яўляюцца падазраванымі. На працягу 10 сутак з моманту затрымання ім павінны выставіць абвінавачванне.

Нагадаем, раніцай 18 мая сілавікі ўварваліся ў галоўны і рэгіянальныя офісы Tut.by і ў кватэры некалькіх супрацоўнікаў.

У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што ў дачыненні да службовых асоб ТАА «Тут бай Медыя» распачатая крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 КК (Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Маючы статус рэзідэнта ПВТ, кампанія нібыта атрымлівала выручку, не абумоўленую дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў, паведамляе партал.

Супрацоўнікі, якія былі ў галоўным офісе, і журналісты, што прыехалі да іх, перасталі выходзіць на сувязь. Многіх з іх пратрымалі ў будынку да позняй ночы.

Паралельна з гэтым Мінінфарм абмежаваў доступ да сайта Tut.by, спасылаючыся на тое, што Генпракуратура ўстанавіла факты парушэнняў закона аб СМІ ў частцы размяшчэння ў публікацыях забароненай інфармацыі. У прыватнасці незарэгістраванага фонду BYSOL. Абмежаваны доступ і да іншых інтэрнэт-рэсурсаў TUT.BY, уключаючы пошту mail.tut.bу і праект па зборы грошай на лячэнне help.blog.tut.by.

Ператрусы прайшлі ў галоўнага рэдактара Марыны Золатавай, рэдактараў Ганны Рудэнка, Вольгі Саўкіў, намесніка галоўнага рэдактара Максіма Гайко, журналіста Алены Талкачовай.

Ганна Рудэнка і Вольга Саўкіў пасля ператрусаў засталіся на волі. Марыну Золатаву і Алену Талкачову забралі на допыт у ДФР. Галоўны рэдактар паспела паведаміць, што яна, дырэктар ТАА «Тут бай медыя» Людміла Чэкіна і галоўны бухгалтар кампаніі Анжэла Асад могуць праходзіць па артыкуле 243 КК.

Максім Гайко выйшаў на волю ўвечары пасля допыту ў ДФР, у той час як некаторых супрацоўнікаў павезлі ў ІЧУ на Акрэсціна.

У гэты ж дзень сілавікі прыходзілі таксама ў офісы Hoster.by і av.by.

Чытайце таксама:

Чым адметныя журналісткі Tut.by Вольга Лойка і Алена Талкачова, якіх затрымаў ДФР

Пяць фактаў пра затрыманую рэдактарку Tut.by Марыну Золатаву

Каментары

Дачка падпаліла фіранку: падрабязнасці трагедыі ў Сеніцы, дзе загінулі двое дзетак 

Дачка падпаліла фіранку: падрабязнасці трагедыі ў Сеніцы, дзе загінулі двое дзетак 

Усе навіны →
Усе навіны

Што такое сезон «хоа-хоа-хоа»?2

Сербскі прэзідэнт падчас матча са Швейцарыяй разгарнуў аб'яднаны сцяг Сербіі і Расіі2

Маштабы кітайскага шпіянажу ашаламляюць заходнія ўрады — The Wall Street Journal3

У нацпарку «Прыпяцкі» знайшлі грыб, які падобны да карала

Жыхарка Брэста аддала хлопцу ў расе на вуліцы залатыя ўпрыгажэнні за адпушчэнне грахоў. Але потым засумнявалася3

Дачка Навальнага цяпер працуе ў перадвыбарчым штабе Камалы Харыс3

Паслы ЕС прыйшлі да будынка суда ў Рэчыцы, дзе заслухоўваецца справа Паліны Шарэнды-Панасюк1

Вершы расстраляных у 1937-м паэтаў прагучаць у фармаце спектакля-канцэрта

Лукашэнка сёння прыняў з дакладам Лукашэнку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка падпаліла фіранку: падрабязнасці трагедыі ў Сеніцы, дзе загінулі двое дзетак 

Дачка падпаліла фіранку: падрабязнасці трагедыі ў Сеніцы, дзе загінулі двое дзетак 

Галоўнае
Усе навіны →