Грамадства

Якая дапамога патрэбная Будслаўскаму касцёлу проста цяпер?

Пасля пажару Будслаўскаму касцёлу спатрэбіцца дапамога ў аднаўленні. Пасля таго як расчысцяць дах, неабходна будзе навесці парадак у самой святыні.

Аператыўную інфармацыю валанцёры змогуць знайсці ў тэлеграм-канале @budslau. Яго завёў ксёндз будслаўскага прыходу Дзмітрый Дубовік.

Фота Надзеі Бужан

Ён кажа, што цяпер найперш шукаюць альпіністаў і рабочых, якія маюць допуск да працы на вышыні. Трэба будзе спускаць бэлькі і рэшткі металічнага крыцця.

«Ёсць небяспека, што ўсё гэта можа абрынуцца, таму найперш неабходна разабраць тое, што зверху. Калі разбяром — пытанне часу.

Ужо пасля будзем прасіць, каб людзі прыязджалі знізу ўсё прыбіраць, бо смецця будзе вельмі шмат. Але пакуль у касцёл уваходзіць забаронена — пускаюць толькі спецыялістаў для абследавання», — дзеліцца ксёндз.

Службы часова будуць ісці ў суседнім будынку.

Падчас пажару прыхаджане хваляваліся за ўнікальны арган — ён быў зроблены ў 1771 годзе віленскім майстрам Нікалаусам Янцонам. Інструмент праз яго вялікія габарыты нельга было вынесці, таму пажарныя дзяжурылі каля яго, пакуль іх калегі тушылі полымя на даху. Цяпер з арганам працуе Аляксандр Бурдзілёў, аўтар кнігі «Арганы Беларусі» — пасля яго ацэнкі будзе зразумела, ці пацярпеў інструмент.

Грошы на аднаўленне касцёла збіраюць на рахунак парафіі. Ксёндз Дзмітрый прызнаецца, што нават не было часу адсачыць, якія ахвяраванні туды паступаюць. Учора праз перавышэння ліміту пераводаў на рахунак нельга было пералічыць грошы. 

«Мы звярнуліся ў банк, каб вырашылі гэту праблему, не ведаю, ці паспелі яны ўжо разабрацца. Будзем справаздачы даваць трошкі пазней. Колькі атрымалі, на што патрацілі — пра ўсё раскажам».

***

Разліковы рахунак парафіі ў Будславе:

Рэлігійная абшчына «Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі»

222374 Мінская вобл., Мядзельскі р-н, аг. Будслаў, вул. Чырвоная плошча, 8

р/с BY12BAPB30153404200100000000

в ОАО «Белагропромбанк» г. Мінск

код банка BAPBBY2X

УНП 600195666

Каментары

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным3

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

Шайгу заявіў пра падрыхтоўку беларускіх экіпажаў комплексаў «Іскандэр»1

Міністр фінансаў Селіверстаў пра «Арэшнік» у Беларусі: Можа, Захад здыме санкцыі адразу10

Фрыдман: Эпоха ліберальнай дэмакратыі завяршаецца23

Бондарава хоча ўмяшацца і ў медыцыну — забараніць аборты і замарозку яйцаклетак6

Іспанскі галоўны трэнер працягнуў кантракт са зборнай Беларусі, хоць задачу не выканаў

Лукашэнка і Пуцін дамовіліся па роўмінгу. Вось колькі будзе каштаваць інтэрнэт9

Індыя і Паўднёва-Афрыканская рэспубліка адхрысціліся ад праекта стварэння валюты БРІКС

Лукашэнка папрасіў Пуціна размясціць у Беларусі «Арэшнік»15

Стала вядома, што з сябе ўяўляе тыповы беларускі блогер

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным3

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →