Грамадства

Мінчука асудзілі на 9 гадоў узмоцненага рэжыму за ўдзел у масавых беспарадках і па «наркатычным» артыкуле

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска завяршыўся разгляд крымінальнай справы 45-гадовага Сяргея Сікорскага.

Яго вінавацілі па ч. 2 арт. 293 КК (Удзел у масавых беспарадках) і па ч. 1 і 3 арт. 328 КК (Захоўванне і збыт наркотыкаў).

Суддзя Дзмітрый Лукашэвіч прысудзіў яму 9 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 300 базавых велічынь (8700 рублёў), паведамляюць праваабаронцы.

Сяргей Сікорскі ў судзе

Да затрымання Сяргей Сікорскі працаваў памочнікам кіраўніка адной са сталічных арганізацый. У яго чацвёра дзяцей, малодшай дачцэ 4 гады.

11 жніўня Сяргей разам з жонкай і сябрамі выйшаў на акцыю пратэсту ў раёне станцыі метро «Пятроўшчына». Пасля таго як туды прыехаў АМАП і пачаліся затрыманні, у аўтобус сілавікоў паляцелі камяні і іншыя прадметы. Некалькіх удзельнікаў тых падзей пазней апазналі па фота і відэа і завялі на іх крымінальную справу аб удзеле ў масавых беспарадках. Сяргей быў сярод іх.

У верасні яго затрымалі дома. Згодна з пратаколам агляду, у момант затрымання ён знаходзіўся ў стане, выкліканым спажываннем псіхатропных рэчываў, у яго арганізме быў выяўлены мефедрон. Падчас ператрусу ў кватэры праваахоўнікі знайшлі парашкападобнае рэчыва. Пазней следчыя прыйшлі да высновы, што Сікорскі таксама збыў такое рэчыва 46-гадовай жыхарцы Магілёва.

Паводле абвінавачвання, Сяргей Сікорскі 11 жніўня ўзяў удзел у несанкцыянаванай акцыі, «кідаў камяні і іншыя прадметы ў праваахоўнікаў, наносіў ім удары па розных частках цела, а таксама пашкодзіў службовы аўтобус».

Падчас допыту абвінавачаны распавёў, што ў той вечар дамовіўся з сябрамі і яны вырашылі пайсці да «Макдональдса». Па дарозе зрабілі фота, узяўшы ў іншых людзей сцяг і плакат. Праз некаторы час спынілася аўто, адтуль выйшла жанчына і сказала ўсім прысутным, што ў іх бок едуць тры аўтобусы з міліцыяй і што трэба ўсім разыходзіцца. Таму, па словах Сікорскага, яны развярнуліся і пайшлі назад, у бок дома. Затым яны ўбачылі, што на супрацьлеглым баку вуліцы пад'ехаў аўтобус, з яго выскачылі супрацоўнікі, пачалі біць людзей дубінкамі і закідваць у аўтобус.

«Калі ўбачыў, што натрэніраваныя людзі пачалі паводзіць сябе так з моладдзю, якая нічога не здзяйсняла, то кінуўся да аўтобуса. Бо ніякіх масавых беспарадкаў не было, а ўсю сітуацыю справакавалі супрацоўнікі, пачаўшы затрыманні. Пачакаў зялёнага сігналу святлафора, перабег вуліцу. Да таго часу аўтобус ужо пачынаў рух, бо ў бок супрацоўнікаў паляцелі камяні і бутэлькі. Задняе шкло аўтобуса ўжо было разбітае. Я таксама ўдарыў па шкле, і яно рассыпалася».

Сікорскі патлумачыў, што першапачаткова ён хацеў прадухіліць затрыманні або як-небудзь дамовіцца. Пры гэтым яго ахапіла пачуццё несправядлівасці. 9 жніўня, знаходзячыся на працы, бачыў, як жорстка затрымлівалі людзей. Да гэтых падзей, па яго словах, ён быў апалітычны.

Словы Сяргея аб тым, што акцыя была мірная і беспарадкаў да з'яўлення супрацоўнікаў МУС і пачатку затрыманняў не было, пацвердзілі яго сябры, якія выступілі сведкамі па справе.

На судзе былі праслуханыя запісы тэлефонных размоў Сікорскага, зробленыя 11 жніўня. У размове з сябрамі ён ужываў такія выразы, як «ідзём на барыкады», «крыху паваюем». Сікорскі патлумачыў, гэта было сказана ў жарт. У гутарцы з былой жонкай ён распавядаў пра тое, як было выбітае шкло ў міліцэйскім аўтобусе і што ён тады «ўсімі камандаваў». Па словах абвінавачанага, тады ён значна перабольшваў падзеі.

Пацярпелымі па справе былі прызнаныя міліцыянты РУУС Маскоўскага раёна Уладзіслаў Дубкоў і Ілля Шалік. Таксама яны выступалі ў якасці пацярпелых на судзе па справе палітвязня Івана Дацышына, які ў выніку атрымаў 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Уладзімір Дубкоў падчас допыту распавёў, што 11 жніўня атрымаў пашкоджанні, калі спрабаваў затрымаць грамадзяніна каля міліцэйскага аўтобуса: «Я ўзяўся за яго майку, і ў гэты момант ён нанёс мне некалькі ўдараў па руцэ. Затым я адчуў рэзкі боль ва ўказальным пальцы на левай руцэ.

Я павёў гэтага грамадзяніна ў аўтобус, але пачалі ляцець камяні, і гэта перашкодзіла затрымаць грамадзяніна, ён вырваўся. Што гэта быў за чалавек, я не запомніў. Таксама адчуў, што па правай галёнцы трапіў нейкі прадмет, адчуў рэзкі боль. Для свайго выратавання пабег у аўтобус. Забегшы, убачылі, як у аўтобусе пачалі біць шыбы. Праязджалі машыны, заблакавалі рух, не даўшы магчымасці выехаць».

На наступны дзень Дубкоў звярнуўся ў паліклініку МУС, дзе яму паставілі дыягназ «пералом першай фалангі левага ўказальнага пальца». На бальнічным, па яго словах, ён быў 30 сутак.

Сяргей Сікорскі прынёс Дубкову прабачэнні, калі ў выніку менавіта яго дзеянняў была прычыненая фізічная шкода.

Другі пацярпелы Ілля Шалік распавёў, што ў той дзень нейкі чалавек ударыў яго армейскай дзягай у падбароддзе. Шалік сказаў, што ад удару раскрышыўся зуб і пацякла кроў. Таго чалавека затрымаць не ўдалося. Па словах Шаліка, ён не быў падобны да Сікорскага.

Таксама былі заслуханыя паказанні капітана міліцыі Мікалая Зелянкоўскага, якія былі падобныя да паказанняў Дубкова і Шаліка.

Частка судовых пасяджэнняў была прысвечана разбіральніцтву па справе аб наркотыках. 7 верасня, калі аператыўнікі прыйшлі з ператрусам у дом Сікорскага, на стале яны выявілі рэшткі псіхатропнага рэчыва — пара-мецілэфедрона (мефедрона).

У крыві Сікорскага таксама быў знойдзены наркотык. Затым следства ўстанавіла, што Сікорскі летам перапрадаў частку наркатычнага рэчыва (па яго словах, рэшткі) сяброўцы жонкі, што і лягло ў аснову абвінавачвання за збыт наркатычнага рэчыва.

На судзе Сікорскі казаў, што залежнасці ад наркотыкаў у яго няма, ужываў вельмі рэдка — для зняцця стрэсу.

У якасці сведак па дадзенай справе выступілі жанчыны, якія набывалі рэчыва ў Сікорскага. Адна з іх знаходзіцца пад вартай таксама паводле ч. 3 арт. 328 Крымінальнага кодэкса.

«Рэжуць слых фразы, што я непавагу аказваў да грамадства, гучна пляскаючы і выкрыкваючы лозунгі. Калі паглядзець, то на той момант якраз усё грамадства і знаходзілася на вуліцы. На праспекце Дзяржынскага было вельмі шмат людзей. Розных слаёў насельніцтва, узроставых груп, сацыяльнага статусу», — сказаў Сікорскі ў апошнім слове.

Дзяржабвінаваўца папрасіў суд прысудзіць Сікорскаму 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф 300 базавых велічынь. Суддзя Лукашэвіч даў на год менш.

Каментары

Расіяне расказалі, як намучыліся на беларускай мяжы8

Расіяне расказалі, як намучыліся на беларускай мяжы

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўчанка паабяцаў стварыць музей на гарадзішчы на Менцы6

Гайдукевічу прапануюць стаць пратэсным кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах24

У ЗША выратавалі мужчыну, які дрэйфаваў на халадзільніку ў моры на працягу амаль сутак3

Беларус, які вызваліўся пасля паўтара года хіміі, ударыў малатком па сцяне Крамля3

Міністр унутраных спраў Літвы назвала, колькі беларусаў давялося прымусова выслаць назад у краіну2

«Гнілаж і размандыкванне». Чалы тлумачыць, як Лукашэнка прыдумаў ідэальную праграму працы на будучыню5

Памёр Андрэй Цісык

У Аўстраліі жанчыне адгрыз руку ўласны сабака. Яна змагаецца за жыццё8

У Гродне пенсіянерка ішла на кірмаш і драпала аўтамабілі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне расказалі, як намучыліся на беларускай мяжы8

Расіяне расказалі, як намучыліся на беларускай мяжы

Галоўнае
Усе навіны →