Здарэнні

У Магілёве судзяць падазраванага па абвінавачванні ў гандлі персанальнымі звесткамі і рассылцы пагроз ад імя Ціханоўскага 

Жыхара Калінкавічаў Андрэя Захарэвіча пачалі судзіць у Магілёўскім абласным судзе. Яму ставіцца ў віну камерцыйны шпіянаж, несанкцыянаваны доступ да банкаўскіх картак, узлом сайту Life, ілжывае мініраванне з выкарыстаннем асабістых звестак старонніх асоб, у прыватнасці, Сяргея Ціханоўскага, а таксама падрыхтоўка да збіцця грамадзяніна Казахстана, піша 6tv.

Скрыншот відэа

Паводле следства, з 2014 года Захарэвіч, які працаваў на інжынерна-тэхнічнай пасадзе ў аддзеле адукацыі Калінкавіцкага райвыканкама, здабыў незаконным шляхам даныя 250 тысяч картак жыхароў 114 краін свету. Персанальныя звесткі ён прадаваў, атрымаўшы каля 25 млн даляраў у крыптавалюце.

У 2019 годзе Захарэвіч звярнуўся ў Мазырскі раённы суд, адну сельскую школу Калінкавіцкага раёна і іншыя ўстановы з ілжывай інфармацыяй аб мініраванні. Пагрозы ён пісаў ад імёнаў дэпутата сельскага савета Розы Стрэльчанкі, блогераў Сяргея Ціханоўскага, Андрэя Павука, Уладзіміра Цыгановіча, Арцёма Шапарава.

Адказваючы на пытанні пракурора аб мэце такіх ілжывых паведамленняў, Захарэвіч казаў, што такім чынам хацеў выклікаць грамадскі рэзананс да іх дзейнасці, якую ён называе дэструктыўнай у адносінах да ўлады. «Каб ім задавалі пытанні і на іх рэагавалі», — сказаў падсудны.

Таксама ў справе Захарэвіч спрабаваў за 5 тыс даляраў арганізаваць збіццё грамадзяніна Казахстана, аднак рэалізацыі задуманага перашкодзіла пандэмія каранавіруса.

У працэсе, які вядзе суддзя Сяргей Мазураў, агулам разглядаюць 21 эпізод злачыннай дзейнасці, прычым 17 з іх — заведама ілжывыя паведамленні пра небяспеку і акты тэрарызму. Захарэвіч прызнае віну часткова.

Каментары

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне29

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Усе навіны →
Усе навіны

У наступным годзе змяняць умовы працы маршрутак

Ці можа час ісці ў адваротным кірунку? Упершыню ў гісторыі даказана, што так2

У Беларусі з 1 студзеня вырасце падатак на першую кватэру2

7 млн літраў піва і 98 тысяч спробаў скрасці куфаль — Актоберфест падвёў вынікі4

Складзены спіс кіраўнікоў краін з самымі высокімі заробкамі. Хто на першым месцы?1

Папулярны брытанскі відэаблогер наведаў Беларусь і расказаў, што яго здзівіла9

Махляры, якія прадаюць танныя шыны праз Instagram, рыхтуюцца да новага сезона. Як не трапіць на падман1

Сёння пачынаецца абвяшчэнне нобелеўскіх прэмій

На Феадасійскай нафтабазе ў Крыме адбыўся пажар

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне29

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Галоўнае
Усе навіны →