Мікола Ермаловіч, які вярнуў беларусам ВКЛ. Новы нумар «Нашай гісторыі» і дзе яго купіць
Цэнтральная тэма нумара — біяграфія Міколы Ермаловіча, які вярнуў беларусам ВКЛ. «Жыццё як бы асобна» — калі ты маеш зрок мінус дваццаць сем дыёптрыяў.
У вельмі моцным свежым нумары «Нашай гісторыі» (3/2021) таксама:
— Містыфікацыя прафесара Кацара.
— Бортнікі. Сакрэты збору мёду дзікіх пчол заўсёды перадаваліся ад бацькі да сына. Сёння ў Беларусі застаецца тры сотні такіх утаямнічаных.
— Нацыянальная геаграфія: магілёўскае барока. Падміколле.
— Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
— У рубрыцы «Пра-Свет»: Бельгія: краіна па інтарэсах.
— У «Нашай страве»: мідыі ў віне ці піве.
— У рубрыцы «Гісторыі кахання»: Эма Дарвін. Жанчына са звышмоцнага фаянсу. Піша Святлана Воцінава.
— У рубрыцы «Біяграфіі»: Папялушка Яніна Жаймо. Усё маленькае — ядавітае.
— Чэшскі Рай. Ад замка да замка: захапляльны маршрут для пешага падарожжа па славянскім паграніччы.
— Жорсткія рэаліі. Піянерлагеры, калі валіўся СССР.
— У рубрыцы «Спадчына»: «Цвіце ядловец у бары…»
— «Я з цеплынёй узгадваю Сувораўскую вучэльню»… Горад Глыбокае, Замкавая вуліца… «Усё мінецца, а праўда застанецца»… «Адзін брат у Парыжы, другі — у Краснаярскім краі. Абодва марылі пра вяртанне ў Жухаўцы»…
Сярод аўтараў нумара — Святлана Воцінава, Алег Дзьячкоў, Андрэй Скурко, Андрусь Унучак, Таццяна Барысік, Сяргей Грунтоў, Зміцер Скварчэўскі, Алесь Белы, Іван Восіпаў, Маргарыта Тарайкевіч.
Мы будзем прадаваць у Мінску свежы нумар «Нашай гісторыі» два дні па нашым рэдакцыйным адрасе Энгельса, 34а (гэта там, дзе рэдакцыя «Народнай Волі»):
- у пятніцу, 9 красавіка, з 14:00 да 20:00
- у суботу, 10 красавіка, з 10:00 да 18:00.
Гэта самы цэнтр Мінска, літаральна 400 метраў ад метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая», белы дом з муралам.
Калі ласка, падрыхтуйце наяўныя грошы (наш касавы апарат не прымае аплату карткай). Часопіс каштуе 7 рублёў. Калі браць тры асобнікі, то са зніжкай — 20 рублёў. Дзіцячыя часопісы (таксама выйшлі свежыя нумары) будзем прадаваць па 2,5 рублі за нумар.
Прыйдзіце і купіце часопіс — для сябе і для сваякоў, суседзяў, сяброў, калег па працы. Нумар цудоўны, адзін з наймацнейшых, чакаем вас, не пашкадуеце.
У нас можна будзе купіць як новы нумар, так і некаторыя ранейшыя.
Апроч таго, часопісы можна набыць у кнігарнях, у некаторых супермаркетах, на некаторых поштах і ў прыватных распаўсюднікаў.
Мінск
- «Рагна» (вул. Сухая, 4, метро «Фрунзенская»)
- Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41—42 і 44—45
- «Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама №47 на цокальным паверсе)
- «Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9) ды іншыя
Поштай ці з дастаўкай на дом
Анлайн праз Mmkut.by, Kniganosha.by, Halijafy.by, Knihi.by, Kniger.by, Akademkniga.by, Ragna.by.
Гродна
«Цудоўня».
Віцебск
«Светач» (вул. Кірава, 10) ды іншыя
Бабруйск
«Крыніца ведаў» (вул. Горкага, 31).
Нагадваем, што наш часопіс можна купіць і ў ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.
На май-чэрвень: падпісны індэкс 00469. З другога паўгоддзя «Нашу гісторыю» выкідаюць з «Белпошты», таму мы запусцім уласную сістэму падпіскі
Падобная схема дзейнічала ў 2006—2008, калі «Нашу Ніву» выкінулі з кіёскаў і падпіскі.
Калі вы хочаце атрымліваць часопісы (пачынаючы з №7, ад ліпеня), проста зараз перайдзіце па спасылцы і запоўніце гугл-анкету з кантактнымі звесткамі. Трэба ўказаць імя, адрас дастаўкі і тэлефон. Пакуль плаціць нічога не трэба — гэтыя звесткі патрэбныя нам, каб разлічыць наклад наступных нумароў.
Бліжэй да ліпеня запрацуе сайт «Наша крама» (nashakrama.by), на якім можна будзе аплаціць падпіску на любы з часопісаў цалкам на другое паўгоддзе ці на любы з месяцаў. На другое паўгоддзе кошт «Нашай гісторыі» па падпісцы будзе складаць 7 рублёў за нумар (35 рублёў, калі падпісваецеся адразу на паўгода), кошт «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду» — па 3 рублі (15 рублёў, калі падпісваецеся адразу на паўгода).
Калі наш сайт запрацуе, мы нагадаем вам, што ўжо можна аформіць падпіску.
У мяне ўжо аформленая падпіска «Белпошты» на красавік-чэрвень. Я атрымаю часопісы?
Так, «Белпошта» абяцае дастаўляць часопісы да канца паўгоддзя.
Ок, з ліпеня падпішуся ў вас, а што рабіць з маем і чэрвенем?
На гэтыя месяцы яшчэ можна падпісацца праз «Белпошту». Вось інструкцыя. На май і чэрвень вы яшчэ зможаце падпісаць людзей у турмах.
Ці можна на другое паўгоддзе падпісаць вязняў?
Не, гэта немагчыма. Часопіс ім можна будзе перадаваць толькі праз адваката, са згоды следчага. Але на май-чэрвень часопіс ім яшчэ будзе даходзіць праз падпіску.
І яшчэ раз. Што мне рабіць проста зараз?
1) Перш за ўсё зарэгіструйце сябе і іншых людзей, каго вы хочаце падпісаць, у нашай базе падпісчыкаў.
2) Думайце, дзе набудзеце круты №3 «Нашай Гісторыі» з Міколам Ермаловічам на вокладцы! Ён ужо ёсць у продажы.
Якія прынцыпы часопіса
Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.
Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Нам важна пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.
Каментары