Улада

Байпол: Зайцава знялі за тое, што спрабаваў паставіць праслухоўку ў кабінеце Вакульчыка. Што кажуць крыніцы?

Ініцыятыва Байпол расказала пра гісторыю пачатку 2010-х, якая нібыта прывяла да адстаўкі тагачаснага кіраўніка КДБ Вадзіма Зайцава. Адзначаецца, што супрацоўнікі КДБ спрабавалі паставіць праслухоўку ў кабінеце Валерыя Вакульчыка — тагачаснага кіраўніка Следчага камітэта. У выніку правалу аперацыі Зайцаў страціў пасаду, і якраз на карысць Вакульчыка.

Гісторыя магла адбыцца ў 2012-м годзе і, імаверна, яна праўдзівая.

Крыніцы «Нашай Нівы», якія працавалі ў той час у следчых органах, паведамілі, што чулі падобныя плёткі.

Яны адзначаюць, што няўдалых агентаў выдалі сляды, якія вялі проста да кабінета Вакульчыка — маўляў, незадоўга да таго Следчы камітэт пераехаў у новы будынак, працягваліся апошнія аддзелачныя работы. І нехта з дзяжурных зранку звярнуў увагу на дзіўныя сляды на падлозе з будаўнічага смецця і прыйшоў да высновы, што ўначы ў будынку былі няпрошаныя госці. 

На нарадзе ў Лукашэнкі праз некалькі дзён прагучала гэтая гісторыя, і Зайцава адставілі. 

Навошта Зайцаву трэба было тое праслухоўванне? Нібыта ён хацеў праверыць, ці стане Вакульчык дапамагаць далёкаму сваяку, які займеў праблемы з законам.

Агулам Зайцава ўспамінаюць як чалавека, схільнага да інтрыг у дачыненні да начальнікаў іншых ведамстваў. Ён спрычыніўся да закатаў кар'ер і былога кіраўніка МУС Навумава, і кіраўніка Пагранкамітэта Рачкоўскага. 

Каментары

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа14

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?8

Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ сямі чалавек, вызваленых праз памілаванне

Расійскія вайсковыя караблі пакінулі базу ў сірыйскім Тартусе10

Прапаганда піша, што сын экс-кіраўніка МЗС Украіны купіў «Жалезны трон» за $1,5 мільёна. Праўда?7

Выйшаў на волю заснавальнік «Кальяннай №1» Іван Мураўёў2

На Расію ўпаў астэроід21

Парламент Паўднёвай Карэі прагаласаваў за адмену ваеннага становішча2

У Белгідрамеце расказалі, чаго чакаць ад цяперашняй зімы4

Расіянка некалькі гадоў прахадзіла з арэхам у носе. Але пасля стала цяжка дыхаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа14

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →