Новым міністрам інфармацыі стаў Уладзімір Пярцоў, дырэктар прадстаўніцтва тэлекампаніі «Мір» у Беларусі, піша БелТА.
Ігар Луцкі, які ад чэрвеня займаў пасаду міністра, прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Ён зменіць на гэтай пасадзе Андрэя Кунцэвіча, які займаў яе ад жніўня 2019 года.
Уладзімір Пярцоў нарадзіўся ў 1974 г. у Віцебску. У 1999—2002 — галоўны рэдактар абласнога радыё Віцебска. У 2002-2003 гадах узначальваў Гродзенскае абласное тэлерадыёаб'яднанне, у 2003—2008 гадах — дырэктар тэлерадыёкампаніі «Гродна». У 2008-2010 — дырэктар дырэкцыі вяшчання тэлеканала «РТР-Беларусь» ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне», з 2010 года быў дырэктарам прадстаўніцтва тэлекампаніі «Мір» у Беларусі.
Каментары