Навука і тэхналогіі

Навукоўцы знайшлі спосаб збіраць узоры ДНК у паветры

Брытанскія навукоўцы выявілі, што ДНК жывёл і чалавека можна ўзяць проста з паветра.

Фота Depositphotos.com

Згодна з новым даследаваннем, распрацоўка навукоўцаў дазволіць стварыць тэхналогію, якая будзе карыснай у судовай медыцыне, археалогіі, экалогіі і іншых сферах, піша Sky News.

Людзі і жывёлы пакідаюць сваю ДНК літаральна паўсюль. Узоры ДНК можна знайсці ў вадзе, глебе і паветры. Гэта з’яўляецца важнай крыніцай інфармацыі пра формы жыцця, якія насяляюць або насялялі нашу планету.

Каманда навукоўцаў пад кіраўніцтвам Элізабет Клэр, старшай выкладчыцы Лонданскага ўніверсітэта каралевы Марыі, апублікавала першыя доказы таго, што пробы паветра могуць быць крыніцай ДНК жывёл і людзей.

ДНК раслін і грыбоў збіралі з паветра і раней, але аналагічных даследаванняў для жывёл не было.

Даследчыкі памясцілі ў пакой голых землякопаў, і яны доўгі час жылі ў адным і тым жа месцы. У голых землякопаў няма поўсці, таму гэта павялічвала імавернасць, што яны пакінуць у пакоі шмат клетак скуры, якія з’яўляюцца найлепшай крыніцай ДНК.

Голы землякоп. Фота Wikipedia Commons.

З дапамогай фільтраў даследчыкам удалося вылавіць ДНК землякопаў з паветра. Кампанент фільтра знаходзіцца ў пластыкавай камеры, якая захоўвае ўзоры ДНК стэрыльнымі, а помпа ўцягвае паветра ў сістэму фільтрацыі, што дазваляе эфектыўна збіраць ДНК з паветра.

Каментары

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?2

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца18

У Прыпяцкім нацпарку запрашаюць на незвычайную экскурсію — паслухаць роў аленяў

У Беларусі з'явіўся праспект 17 верасня. У якім горадзе?1

Партугалія ў агні: краіну ахапілі лясныя пажары

Рэжым Лукашэнкі дапусціў свой удзел у другім мірным саміце па Украіне. Але пры адной умове15

Памёр карыкатурыст Алег Папоў 6

Сталі вядомыя імёны яшчэ 10 памілаваных палітвязняў1

Мяжу Латвіі з боку Беларусі перасек неапазнаны лятаючы аб'ект, былі паднятыя знішчальнікі НАТА 

БТ збіраецца запусціць яшчэ адзін канал — з прапагандай на англійскай мове5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?2

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?

Галоўнае
Усе навіны →