Грамадства

У Гродне па справе пра «рэабілітацыю і апраўданне нацызму» затрымалі журналіста Паўла Мажэйку

Павел Мажэйка, вядомы беларускі журналіст, з'яўляецца кіраўніком прыватнай установы «Цэнтр гарадскога жыцця», дзе адбывалася выстава мастака Алеся Пушкіна.

Павел Мажэйка. Фота Glos znad Niemna

На мастака Алеся Пушкіна завялі крыміналку за «рэабілітацыю і апраўданне нацызму»

Раніцай 26 сакавіка Мажэйку выклікалі на допыт у Гарадзенскую пракуратуру, з якой дадому ён не вярнуўся, бо быў змешчаны пад арышт, паведамляе газета Glos znad Niemna.

Нагодай для пачатку крымінальнай справы па артыкуле 130 КК стала тое, што 19 сакавіка на выставе карцін Пушкін змясціў партрэт удзельніка пасляваеннай антысавецкай партызанкі Яўгена Жыхара з аўтаматам на плячы.

Жыхар, піша пракуратура, «з 1946 года ўзначаліў атрад з былых паліцаяў і іншых здраднікаў, якія на працягу 9 гадоў у Пастаўскім раёне здзяйснялі забойствы міліцыянтаў, партыйных і дзяржаўных службовых асоб, падпалы адміністрацыйных будынкаў і дыверсіі на чыгунцы».

Паводле пракуратуры, падчас выставы Пушкін характарызаваў Жыхара як чалавека з беларускага супраціву, змагара з бальшавікамі.

42-гадовы Павел Мажэйка — журналіст з міжнароднай рэпутацыяй, лаўрэат нацыянальных і міжнародных прэмій.

У 2002-2004 ён быў асуджаны да хіміі за «паклёп» на Аляксандра Лукашэнку ў артыкуле пра знікненне Захаранкі, Ганчара ды іншых апанентаў кіраўніка Беларусі.

У 2005-2007 ён быў прэс-сакратаром адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад Аб'яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча.

Вёў аўтарскія праграмы на «Белсаце» і быў выканаўчым дырэктарам канала, але не стаў заставацца ў Польшчы, а вярнуўся ў родную Горадню, дзе стварыў Цэнтр гарадскога жыцця. 

Гадуе дваіх дзяцей.

Каментары

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Усе навіны →
Усе навіны

Астапеня: Мы перараслі той момант, калі думалі, што Беларусь будзе беларускамоўнай38

Аналіз ДНК паказаў, што Хрыстафор Калумб быў яўрэем18

У Мінску спынілі таварыскі футбольны матч з-за масавай бойкі паміж гульцамі

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»49

Захоўванне бульбы па-за кватэрай пагражае жыхарам вялікім штрафам9

Колькі гадоў жыцця можна выйграць, калі кінуць курыць? Разлікі навукоўцаў1

Міністр заявіў, што беларуская культура ачысцілася ад «дэструктыўных элементаў»27

Сын непрымірымага ворага Кадафі прыбыў у Беларусь, каб заключыць пагадненне4

Малады міліцэйскі начальнік нагадаў святарам Шчучыншчыны пра адказнасць за чытанне незалежных СМІ16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Галоўнае
Усе навіны →