Каля станцыі метро «Малінаўка» ў Мінску легкавік вылецеў на прыпынак грамадскага транспарту.
Як паведаміў СК, 73-гадовы кіроўца «Фальксвагена» спачатку здзейсніў наезд на «Міцубісі» і «Рэно», пасля выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў прыпынак грамадскага транспарту.
У выніку ДТЗ пацярпелі 13-гадовы хлопчык, 27 і 48-гадовыя жанчыны. Яны шпіталізаваныя.
Каментары