Меркаванні

Вольга Калацкая ў апошнім слове расказала, чым яе справакаваў Азаронак

23 сакавіка Вольга Калацкая, якую абвінавачваюць у «злосным хуліганстве» за тое, што яна ўдарыла прапагандыста Рыгора Азаронка, выступіла ў судзе з апошнім словам.

Тэкст апошняга слова апублікаваў сайт Беларускага ПЭН-Цэнтра.

— 12 лістапада 2020 года памёр збіты Раман Бандарэнка. Я вельмі смуткавала і была ў глыбокай жалобе, глыбока суперажывала маці, якая страціла свайго адзінага сына. Думаю, тое самае адчувалі мае знаёмыя і блізкія.

15 лістапада я вырашыла з’ездзіць на Усходнія могілкі, на магілу свайго памерлага бацькі (…) Каля станцыі метро «Пушкінская», я ўбачыла людзей, з якімі размаўляў Азаронак. Ён пытаўся: «Чаму вы сюды прыйшлі? Што вы ведаеце пра яго? Як імя па бацьку Рамана Бандарэнкі? Як імя па бацьку Рамана Бандарэнкі? Як імя па бацьку Рамана Бандарэнкі?»

Не атрымаўшы адказу, Азаронак спытаў: як жа вы можаце смуткаваць па Бандарэнку, калі нават не ведаеце ягонае імя па бацьку?

Не трэба быць філолагам, каб зразумець, што гэта рытарычнае пытанне. Сэнс зразумелы: вы хлусіце, што смуткуеце. І гэта значыць, мы не спачувалі загінулым у метро, калі не ведалі іх імёны па бацьку? Я была настолькі абураная, абражаная адсутнасцю звычайнай чалавечай эмпатыі, што не змагла стрымацца. Я была ў стане скрайняга эмацыйнага ўзрушэння. Шкадую я? Шкадую. Бо праз гэты інцыдэнт я — адзіная дачка — не магу даглядаць сваю маці».

Калацкая заклікала суд да літасці і выраку, які не абмяжуе яе свабоду нагэтулькі, што яна не зможа ў позні час або на выходных тэрмінова выйсці па лекі для знямоглай маці або адвезці яе ў больніцу:

«Я не ўмею прасіць, але ў вас таксама ёсць бацькі, якія калісьці стануць старымі і бездапаможнымі».

Калацкая таксама падзякавала журналісцкім ды пісьменніцкім арганізацыям і ўсім, хто яе падтрымліваў падчас зняволення. У асаблівасці — канадскай пісьменніцы Маргарэт Этвуд, якая заклікала ўлады Беларусі да неадкладнага вызвалення перакладчыцы.

Пры канцы сваёй прамовы Калацкая прачытала верш з вядомага рамана Этвуд «Пенелапіяда», які выйшаў па-беларуску ў 2018 годзе і які яна пераклала супольна з Марыяй Мартысевіч. Сімвалічна тое, што раман сканчаецца судовым працэсам, і верш гэты — апошняе слова, якое звяртаюць да здані Адысея здані забітых ім дзяўчат-служак:

бязмоўныя
бястварыя
бязвінныя
ахвяры мы
бяспраўныя
рабыні мы
гурток нямы
ды як ты мог?!
лічыў, ты бог?
сюды цяпер
ты трапіў сам
няма нідзе
спакою нам
будзем цяпер
заўжды ў журбе
гукаць цябе
гікаць табе
сваю тугу
тугу тугу
угу угу
угу

Вользе Калацкай, што дала дзве поўхі Азаронку, далі два гады хатняй хіміі

«Я не прамяняю гэты год ні на які іншы!» Што вядома пра арыштаваную перакладчыцу Вольгу Калацкую

Каментары

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак28

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Усе навіны →
Усе навіны

«Новы міністр культуры». Найлепшыя твіты тыдня9

У Расіі назвалі вуліцу ў гонар дэсанта, які праваліў сваю аперацыю8

«Мір дзякуючы сіле магчымы!» Зяленскі ў Парыжы сустрэўся з Трампам і Макронам11

«Гэта, магчыма, найлепшае, што можа з імі здарыцца». Трамп пракаментаваў крах расійскай палітыкі ў Сірыі16

«Панікі няма. Ворагі хлусяць». Як асадаўская прапаганда рэагуе на перспектыву падзення ўласнага рэжыму ў Сірыі1

Паўстанцы ў Сірыі ўзялі Пальміру, штурмуюць Хомс, увайшлі ў Дамаск. Дзе Асад — невядома17

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным37

Наступленнем паўстанцаў у Сірыі кіруе Абу Махамед аль-Джулані. Хто ён такі і чаму яго лічаць прагрэсіўным джыхадзістам?7

Вядомы IT-інвестар патлумачыў, чаму ў Польшчы няма свайго EPAM і чым крутыя Мікада і Мельнічак6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак28

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Галоўнае
Усе навіны →