У Польшчы многія людзі адмаўляюцца ад вакцынацыі прэпаратам ад AstraZeneca, нягледзячы на тое, што ўлады заклікаюць не рабіць гэтага. Сотні тысяч доз не выкарысталі, таму што палякі не прыйшлі ў медыцынскія пункты, паведамляе Polskie Radio Białystok.
Апошнія дні ў Польшчы на некалькі дзясяткаў адсоткаў зменшылася колькасць людзей, якія рэгіструюцца на вакцынацыю AstraZeneca. Пра гэта заявіў кіраўнік канцылярыі польскага ўрада Міхал Дворчык.
Аднак Дворчык заклікаў людзей рабіць прышчэпкі.
«У нас некалькі сотняў тысяч вакцын, якія ляжаць у пунктах вакцынацыі і не выкарыстаныя з-за таго, што людзі не прыйшлі», — адзначыў кіраўнік канцылярыі ўрада.
Каментары