«З раскошы шалеюць, займаюцца ўсякім глупствам». У Мінску затрымалі айцішніка, якога абвінавачваюць у фінансаванні пратэстаў
МУС паведамляе, што «ў Мінску затрыманы ўдзельнік жнівеньскіх беспарадкаў — спонсар пратэстаў». У прымацаваным відэа мужчына раскайваецца, называе свой заробак і кажа, што айцішнікі «з раскошы шалеюць».
Мужчына працаваў інжынерам-праграмістам у вядомай IT-кампаніі і «пералічваў грошы для фінансавання пратэстаў». Акрамя таго, затрыманы кансультаваў прадстаўнікоў рэдакцыі тэлеграм-канала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім, рэкамендуючы найбольш бяспечныя і ананімныя спосабы збору грошай для падтрымання пратэснай актыўнасці, сцвярджае МУС.
— Заработная плата ў месяц — 3820 даляраў у пераліку на рублі, — кажа мужчына.
«Ва ўчыненым раскайваюся. На маю думку, пратэсны рух падтрымлівае вельмі вялікая частка ІТ-супольнасці толькі таму, што ў іх усё вельмі, вельмі, вельмі, вельмі добра, і яны з раскошы шалеюць. Гэта адзіная прычына, чаму яны ўдзельнічаюць ва ўсім гэтым. Калі б яны жылі як большасць іншых беларусаў, яны б больш гэта шанавалі. А паколькі ім больш няма чаго шанаваць, яны і займаюцца усякім глупствам», — кажа мужчына.
Каментары