Іспанія разглядае магчымасць пераходу на чатырохдзённы працоўны тыдзень
Іспанія можа апынуцца сярод нешматлікіх краін свету, якія пратэсціруюць пераход на чатырохдзённы працоўны тыдзень.
Першы крок да гэтага ўжо зроблены: мясцовы ўрад пагадзіўся запусціць невялікі тэставы праект такога тыпу ў кампаніях, якія гэта цікавіць. Дэталі праекта пакуль што невядомыя. Чакаецца, што ён будзе каштаваць каля 50 мільёнаў еўра і будзе доўжыцца 3 гады, перадае Washington Post.
Ідэя паспрабаваць перайсці на чатырохдзённы тыдзень належыць іспанскай левай партыі Мас Паіс. Яе прыхільнікі сцвярджаюць, што даўжэйшыя гадзіны працы не абавязкова прыводзяць да вышэйшай прадукцыйнасці. Цяпер Мас Паіс займаецца перамовамі з урадам, каб дакладна вырашыць, як будзе праходзіць гэты праект.
Каментары