Грамадства

Кіраўніцу «Польскай школы» ў Брэсце пакінулі пад вартай пасля 72 гадзін затрымання

Дырэктарка брэсцкай ініцыятывы «Польская школа» Ганна Панішава не выйшла на волю з ізалятара пасля 72 гадзін з моманту затрымання. Паводле праваабаронцаў, яе перавялі ў СІЗА №7, піша Радыё Свабода.

Ганна Панішава вярталася аўтобусам з Польшчы ў Беларусь 12 сакавіка і была затрыманая. Перад гэтым быў затрыманы сузаснавальнік арганізацыі.

Падставай стала «незаконнае масавае мерапрыемства» у памяць аб «праклятых жаўнерах» 28 лютага ў памяшканні, якое арандуюць Брэсцкі форум польскіх лакальных ініцыятываў і арганізацыя «Польская школа».

Крымінальную справу распачалі 10 сакавіка па факце ўчынення групай асоб наўмысных дзеянняў паводле нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай прыналежнасці і рэабілітацыі нацызму (ч. 3 арт. 130 КК). Санкцыя крымінальнага артыкула прадугледжвае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Афіцыйны Мінск заявіў, што ўдзельнікі ўшаноўвалі памяць вайсковага злачынцы Рамуальда Райса «Бурага», чые байцы спалілі на Беласточчыне пяць беларускіх вёсак і забілі дзясяткі жыхароў.

За ўдзел у імпрэзе з Беларусі выслалі польскага консула Ежы Цімафеюка. Варшава адказала адпаведнымі контразахадамі, пасля чаго беларускі МЗС выдварыў яшчэ двух супрацоўнікаў кансулату ў Гродне. Польшча зрабіла тое ж самае.

Каментары

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам2

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам

Усе навіны →
Усе навіны

БТ паказала Зянковіча, каб той звярнуўся да Трампа і Харыс з просьбай забраць яго24

У Бразіліі пабудуюць самы высокі жылы хмарачос у свеце1

«Будучы прэзідэнт». Боты ствараюць культ Колі Лукашэнкі17

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?19

У Оршы проці зімы зацвілі яблыні і каліна ФОТАФАКТ

Сікорскі прапанаваў перадаць Крым на 20 гадоў пад мандат ААН13

«Дыхаць такім паветрам — гэта кашмар». Мінчукі зноў скардзяцца на непрыемны пах у горадзе1

У Століне падчас аблавы затрымалі як мінімум 5 чалавек1

Расійская армія нанесла ўдар па доме састарэлых у Сумах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам2

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам

Галоўнае
Усе навіны →