Суд у Варшаве, а следам за ім і міністр юстыцыі, вырашылі, што Польшча не будзе выдаваць Мінску грамадзяніна Беларусі, бо на сваёй радзіме ён можа пацярпець ад рэпрэсій, піша Радыё Свабода.
«Наш кліент пастаянна жыве ў Польшчы з 2017 года. З таго часу мы дапамагаем яму легалізаваць сваё знаходжанне і працу, а таксама весці бізнэс у Польшчы, — сказаў газеце Rzeczpospolita юрыст беларуса Вадзіма, выдачы якога дамагаўся Мінск пры дапамозе ордэру Інтэрпала.
Улады Беларусі абвінавацілі Вадзіма ў махлярствах, якія ён нібыта ўчыніў у 2011 і 2014—2017 гг. Мужчына ў сваю чаргу запэўніў польскіх праваахоўнікаў, што ён невінаваты.
Польскі суд, які разглядаў справу Вадзіма, выклікаў сведак з Беларусі і ўстанавіў, што за просьбай беларускіх уладаў прыцягнуць яго да адказнасці стаіць толькі адна мэта: палітычныя рэпрэсіі.
Каментары