Грамадства

У Гродне звольніўся пракурор, які быў абвінаваўцам па палітычных справах

У канцы лютага пракурор Дзмітрый Грыцук сышоў з пракуратуры горада Гродна. Ён удзельнічаў у некаторых крымінальных працэсах, якія пачалі пасля выбараў. Напрыклад, быў дзяржабвінаваўцам у справе збітага АМАПам таксіста Аляксея Лапы.

Дзмітрый сышоў з пракуратуры па пагадненні бакоў, распавёў ён Hrodna.life. Ад іншых каментароў былы пракурор адмовіўся.

Дзмітрый Грыцук — памочнік пракурора горада Гродна, юрыст 2 класа, як можна даведацца на сайце гарвыканкама. Да працы ў пракуратуры быў памочнікам пракурора Лідскага раёна.

У прэс-службе пракуратуры на пытанні Hrodna.life папрасілі зрабіць пісьмовы зварот.

Дзмітрый Грыцук падтрымліваў абвінавачванне па справе Аляксея Лапы ў пачатку судовага следства. Пазней дзяржабвінаваўцам стаў Георгій Смольскі. Таксама ў студзені за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў пачалі судзіць чатырох чалавек па падзеях 27 верасня, дзе дзяржабвінаваўцам выступаў Дзмітрый Грыцук. У канцы лютага Грыцука змяніў Сяргей Пятрашка.

Каментары

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?7

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына, які напаў на алімпійскую спартсменку з Уганды, сам памёр ад апёкаў

Маштабны пажар у Палескім лясгасе плануюць патушыць да вечара1

Ва Усходнім Ціморы на імшу Папы Рымскага прыйшла палова насельніцтва краіны1

Карпенка: Ёсць чатыры магчымыя даты правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі3

Лукашэнка пракаментаваў памілаванні: Чаго іх там карміць за дзяржаўны кошт?14

Лукашэнка: Выбары выбарамі, мы іх праводзілі не аднойчы. І гэтыя правядзем 2

Сілавікі заявілі пра хапун у Бярозе — затрымалі каля 10 чалавек

На вайне ва Украіне загінуў расійскі баец з ростам 140 сантыметраў8

Актывістцы «Гавары праўду» далі ў Польшчы рэальны тэрмін за шпіянаж на карысць Беларусі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?7

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?

Галоўнае
Усе навіны →