Украіна ўзяла курс на нацыяналізацыю стратэгічна значных прадпрыемстваў.
Першая кампанія, якая мае вярнуцца пад дзяржаўны кантроль, — гэта запарожская «Мотор-січ», адзін з найбольшых вытворцаў рухавікоў для самалётаў і верталётаў ва ўсім свеце, а таксама вырабнік прамысловых газатурбінных установак.
Кіраўнік Рады бяспекі і абароны Украіны заявіў, што інвестарам будуць вяртаць укладзеныя грошы, калі прыватызацыя адбылася законна.
«Мотор-січ» ад 2016 года кантралявалася кітайскімі кампаніямі.
Каментары