Грамадства

Асноўнае за 9 сакавіка: Рэкорды фільма пра Лукашэнку, затрыманыя з фарбай, трэш на «Еўрабачанні», заяўка на Дзень Волі

Пасол Расіі расказаў пра адмову ад размовы з Каардынацыйнай радай

Беларуская апазіцыя звярталася да пасла Расіі ў Беларусі Дзмітрыя Мезенцава з просьбай аб асабістай сустрэчы, але дыпламат размаўляць адмовіўся, распавёў ён у інтэрв'ю тэлеканалу РБК. Па словах Мезенцава, расійскія дыпламаты не гатовы весці размову з тымі сіламі, якія накіраваны на «падрыў дзяржаўных асноў».

У Мінгарвыканкам падалі заяўку на правядзенне Дня Волі

Паводле закона, арганізатары не могуць паведамляць, якую дату і якое месца яны абралі.

Паглядзіце, каго збіраюцца адправіць ад Беларусі на «Еўрабачанне» ВІДЭА

Беларусь на конкурсе песні «Еўрабачанне-2021» прадставіць гурт «Галасы ЗМеста». Ансамбль «Галасы ЗМеста» выконвае з'едлівыя агіткі пра пратэсты, дваровыя чаты, пра Паўла Латушку, Святлану Ціханоўскую, Марыю Калеснікаву і палітычную сітуацыю ў Беларусі.

«Байпол» апублікаваў відэа, на якіх затрыманыя пазначаныя фарбай

Ініцыятыва сілавікоў «Байпол» апублікавала ўрыўкі відэазапісаў з устаноў МУС, дзе затрыманыя па палітычных матывах, у тым ліку 19-гадовая студэнтка Настасся Булыбенка, маюць меткі фарбай на галаве.

Мама студэнткі Асі Булыбенка, якую сілавікі пазначылі фарбай: Убачыць, што ў той момант было, — для мяне жах

«Байпол» апублікаваў відэа затрыманых, якіх пазначалі фарбай. Сярод іх — 19-гадовая студэнтка БНТУ Настасся Булыбенка, якую адправілі на Валадарку. Мама дзяўчыны Аксана прызнаецца, што не мае сіл перагледзець гэта відэа.

У МЗС Беларусі прапанавалі польскаму консулу пакінуць краіну

У МЗС Беларусі прапанавалі консулу Генеральнага консульства Польшчы ў Берасці Ежы Цімафеюку пакінуць Беларусь у сувязі з «грубым парушэннем Венскай канвенцыі аб консульскіх зносінах».

Фільм Сцяпана Пуцілы трапіў у трэнды ютуба. Як алгарытм абірае топ і ці часта там палітычныя ролікі?

Новы фільм Сцяпана Пуцілы за дзень набраў 1,6 мільёна праглядаў і трымаецца на першай пазіцыі ў трэндах беларускага YouTube. Ці часта ў топ выбіваецца нацыянальны кантэнт і як алгарытм абірае трэнды? Тлумачым.

Фільм пра Лукашэнку набраў больш за 2 мільёны праглядаў

Фільм «Лукашэнка. Залатое дно» блогера Сцяпана Пуцілы за суткі паглядзела больш за 2 мільёны чалавек. Відэа апынулася на першым месцы ў трэндах YouTube ў Беларусі.

Каментары

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»26

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»

Усе навіны →
Усе навіны

Па ТБ паказалі мужчыну, якога называюць сябрам магілёўца, што адбіваўся нажом ад супрацоўнікаў ГУБАЗіК3

Ганна Канапацкая плануе балатавацца на выбарах-202530

Прапагандыст расказаў, як псіхічна хворы год таму збіраўся ўзарваць ледзь не цэлы Мінск8

Адказнасць за ўчарашні тэракт у Ізраілі ўзяў на сябе ХАМАС2

У Польшчы пакуль не могуць стварыць «Украінскі легіён» — няма ахвотных23

У канфіскаце Гомеля з’явіўся люксавы абутак — красоўкі амаль за 4 тысячы рублёў. Жыхары ўражаныя8

У Беларусі пачалі выпускаць сыр з белым труфелем1

Падчас тэракту ў Ізраілі цяжка паранены грамадзянін Беларусі

Ізраіль забараніў уезд у краіну генеральнаму сакратару ААН10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»26

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»

Галоўнае
Усе навіны →