Паводле закона, арганізатары не могуць паведамляць, якую дату і якое месца яны абралі.
Заяўка пададзеная ад імя трох юрыдычных асобаў: руху «За Свабоду», грамадскай арганізацыі БНФ «Адраджэнне» і БСДП. Пра гэта «НН» паведаміў лідар руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.
«Мы сыходзім з таго, каб даць людзям легальную магчымасць адсвяткаваць Дзень Волі. У мэтах бяспекі падалі заяўку ў Мінгарвыканкам», — расказвае Губарэвіч.
«Паколькі заканадаўства забараняе паведамляць месца, час і дату мерапрыемства — мы не будзем гэтага рабіць, каб не даваць фармальную нагоду адмовіць у заяўцы. Можам паведаміць, што фармат мерапрыемства ўключаюць шэсце, мітынг і канцэрт», — кажа Губарэвіч.
Арганізатарам атрымалася заключыць дамову з хуткай дапамогай, а вось міліцыя пакуль захоўвае маўчанне.
Каментары