Лёлік Ушкін. Левым вокам44

Ферма

Крамлёўскі чыноўнік адмаўляе айчынным ёгуртам і кілбасам ў доступе на расійскі рынак. А што, калі перацягнуць на наш бок жывёльны свет Расіі? Фельетон Лёліка Ушкіна.

Крамлёўскі чыноўнік адмаўляе айчынным ёгуртам і кілбасам ў доступе на расійскі рынак. А што, калі перацягнуць на наш бок жывёльны свет Расіі?

— Цсссс, — прыклаў палец да вуснаў камандзір элітнага атраду. Спецназаўцы замерлі ля дзвярэй явачнай кватэры. Як перад кожнай адказнай аперацыяй, камандзіру згадаліся падзеі апошніх дзён.

Запарка пачалася, калі ў прыёмную ФСБ N‑скай вобласці Расійскай Федэрацыі прыбегла даярка і працягнула паперку: яе чыталі каровы на ферме.

«Траваядны славянін! Уставай на бой за Саюзную дзяржаву! Дамагайся вяртання на наш рынак беларускіх прадуктаў. Адмаўляйся несці яйкі, даваць малако, не нагульвай тлушч, не цягай вазы! Толькі акцыямі простага дзеяння можна спыніць дзвюхногіх антыславянскіх пачвар…»

Пад тэкстам стаяў подпіс: «Абласны камітэт патрыятычных жывёл імя Савушкіна прадукту».

Гэта быў стопудовы сабатаж. У жывёлагадоўчым сектары вобласці, відавочна, дзейнічала агентура беларускіх вытворцаў малака і мяса.

Улётку аддалі ў экспертны аддзел. Экспертам спатрэбіліся суткі, каб зрабіць заключэнне: паколькі почырк аўтара ўлёткі быў такі, быццам пісала курыца лапай, значыць яе пісала курыца. Уначы чэкісты таемна паставілі жучкі ў бліжэйшым курніку. Экспертам спатрэбіліся суткі, каб вывучыць курыную мову. Яшчэ тры дні іх вушы апухалі ад размоваў пра сродкі пахудання для бройлераў і новыя амерыканскія моды «ножак Буша». Урэшце, удалося пачуць фрагмент цікавай размовы:

— Ко‑ко‑ко. Сёння дзікія качкі скінулі радыёграму. Аперацыя стартуе. Сёння ўначы сходка.

— Ку‑ка‑ры‑ку! Нарэшце. Даўно пара ўрэзаць Крамлю. Няхай ведаюць, як тармазіць працэс інтэграцыі! Ідзі, але будзь асцярожны…

Цікаючыся следам за анімалам‑здраднікам, спецназаўцы дайшлі да ўваходу ў явачны катух. Камандзір групы паказаў калегам фігу. Гэта значыла, што трэба рыхтавацца да штурму. Прафесіяналы па барацьбе з тэрарыстамі ціха знялі аўтаматы з засцерагальнікаў. З‑за дзвярэй тым часам чуліся інструкцыі:

— …цяпер ты, парася. Хутка прыязджае кіраўнік ураду. Напярэдадні ўся ферма мае заразіцца свіным грыпам. Вось у гэтых прабірках смяротны мікроб. Ха‑ха‑ха!

Спецназ пайшоў на штурм.

— Ляжаць, казлы! Ой…

Самыя сапраўдныя казлы, свінні, бройлеры, бараны, куры‑цацаркі дружна кінулася на падлогу. Аднак спецназ рана трыумфаваў. У наступны момант чароўная сіла, што сыходзіла ад нейкага метафізічнага звера, прыціснула ваякаў да сцяны. Апошнім, што пачулі спецназаўцы перад адключкай, былі дзіўныя словы:

Этыс! Атыс! Аніматыс!

Чароўны трусік!

Лёлік Ушкін

Каментары4

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»6

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму21

Толькі сем беларусаў атрымалі прытулак ва Украіне ў мінулым годзе5

Трамп памілаваў 1600 удзельнікаў штурму Капітолія7

Самы дарагі катэдж Беларусі каштуе $8 мільёнаў і знаходзіцца ў садовым таварыстве «Малінка» ШМАТ ФОТА12

«Самая выдатная палітычная прамова, якую мне прыходзілася чуць». Пазняк не шкадуе эпітэтаў на адрас Трампа68

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»6

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Галоўнае
Усе навіны →