На наступны дзень пасля зняцця шматгадовага дэкана ФМА БДУ Віктара Шадурскага факультэту прадставілі новага дэкана — Алену Дастанка.
Алене Дастанка нарадзілася ў 1973 годзе. Кандыдат палітычных навук, абараняла дысертацыю па тэме «Еўрапейская супольнасць дзяржаў як міжнародная сістэма: працэсы рэструктурызацыі на рубяжы XX-XXI стагоддзяў». Апошнім часам працавала ў рэктараце БДУ.
З 1998 года выкладала на факультэце міжнародных адносін БДУ некалькі прадметаў, сярод якіх, напрыклад, «Еўрапейскі Саюз у сучасным свеце» і «Эканамічная дыпламатыя Рэспублікі Беларусь».
У знак роспачы аб сыходзе Шадурскага многія студэнты факультэта сёння прыйшлі на заняткі ў чорным.
Каментары