На ўзроўні Сектара Газа і Узбекістана: Беларусь рэзка пагоршыла пазіцыі ў рэйтынгу свабоды
Міжнародная няўрадавая арганізацыя Freedom House прадставіла штогадовы даклад аб свабодзе ў свеце.
У новым рэйтынгу Беларусь пагоршыла свае пазіцыі, набраўшы 11 балаў са 100 (летась было 19 са 100), і аказалася на адным узроўні з Узбекістанам, Сектарам Газа і Еменам. Беларусь па-ранейшаму застаецца ў групе несвабодных краін.
Беларусь абагнала ў рэйтынгу толькі 18 краін і тэрыторый, у тым ліку Сірыю, Эрытрэю, КНДР, Туркменістан, Самалі, Лівію, Таджыкістан, Кітай, Азербайджан.
Па ўзроўні палітычных правоў наша краіна набрала 2 балы з 40. Адзін бал Беларусь атрымала за магчымасць для розных груп насельніцтва (этнічных, рэлігійных, гендарных, ЛГБТ) карыстацца палітычнымі правамі і ўдзельнічаць у выбарах і яшчэ адзін — за барацьбу з карупцыяй службовых асоб.
Узровень грамадзянскіх свабод ацэнены ў 9 балаў з 60.
Каментары