Меркаванні

Пастарнак: Якія змены ў Канстытуцыю? Усіх цікавіць адно: калі ён сыдзе

«Я назіраю за нашай рэвалюцыяй з вясны мінулага года, з самага яе пачатку, — піша ў фэйсбуку ветэран выдавецкай справы Барыс Пастарнак. — І ні разу ні на адным мітынгу альбо дэманстрацыі не бачыў ніводнага плаката, не чуў ніводнага патрабавання пра канстытуцыю. Нікога яна зусім не хвалявала. Народ выдатна разумеў, што праблемы Беларусі — зусім не ад недасканаласці яе канстытуцыі!

Лозунг быў адзін, можна сказаць не лозунг, а маленне: «Сыходзь!» Надакучыў. Дастаў, — піша Барыс Пастарнак. — Страціў ўяўленне аб рэальнасці. Страціў маральныя арыенціры.

Цяпер чуваць размовы, што, маўляў, упусцілі момант у жніўні, маглі даціснуць. Ды не ўпусцілі! Гэта таксама нацыянальная спецыфіка: спадзяваліся ўсё ж такі на рэшткі сумлення, на рэшткі здаровага сэнсу. Ну, цябе ж Бацькам называлі, хтосьці нават цалкам сур'ёзна. Што ж ты, сам не бачыш, што твой час сышоў? Ну адыдзі ў бок, дай людзям жыць. Надакучыла ж цябе баяцца і ўцягваць галовы ў плечы ад тваіх разносаў. Не працуе гэта ўжо. Дай дыхаць, самім прымаць рашэнні. Дай памыляцца ўрэшце — жыццё паправіць, а не твая паліцэйская аглобля. Нармальная еўрапейская краіна, нармальныя людзі. Выдатна яна справіцца без паганятага з пугай, — піша Пастарнак. —

І тут раптам вынікам Усебеларускага сходу — а наогул вынікам усенароднага пратэсту, паколькі ВНС быў абвешчаны трыбунай нацыянальнага дыялогу — становіцца абяцанне «падправіць» асноўны закон. Ды каго ён цікавіць, бог ты мой! Усіх займае толькі адно — калі сыдзе аўтар гэтых абяцанняў. Потым усё астатняе, потым», — піша Пастарнак.

«Чарговы махлёж, падмена паняццяў — вось і ўвесь вынік гэтага УНС», — падводзіць вынік Барыс Пастарнак.

Каментары

Сірыйская апазіцыя рыхтуецца да аблогі Дамаска

Сірыйская апазіцыя рыхтуецца да аблогі Дамаска

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр фінансаў Селіверстаў пра «Арэшнік» у Беларусі: Можа, Захад здыме санкцыі адразу9

Фрыдман: Эпоха ліберальнай дэмакратыі завяршаецца22

Бондарава хоча ўмяшацца і ў медыцыну — забараніць аборты і замарозку яйцаклетак5

Іспанскі галоўны трэнер працягнуў кантракт са зборнай Беларусі, хоць задачу не выканаў

Лукашэнка і Пуцін дамовіліся па роўмінгу. Вось колькі будзе каштаваць інтэрнэт9

Індыя і Паўднёва-Афрыканская рэспубліка адхрысціліся ад праекта стварэння валюты БРІКС

Лукашэнка папрасіў Пуціна размясціць у Беларусі «Арэшнік»14

Стала вядома, што з сябе ўяўляе тыповы беларускі блогер

Перад другім турам у Румыніі цалкам адмянілі выбары. Прэзідэнцкая кампанія пачнецца наноў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сірыйская апазіцыя рыхтуецца да аблогі Дамаска

Сірыйская апазіцыя рыхтуецца да аблогі Дамаска

Галоўнае
Усе навіны →